Успехи юных боксёров Кобринской СДЮШАР


Для юных баксёраў КСДЮШАР сёлетняя восень прынесла шмат гучных поспехаў. У пачатку кастрычніка на абласной спартакіядзе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у Баранавічах нашы землякі на рынгу не пакінулі ніякіх шансаў сваім сапернікам. Першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Ілья Ільчук, які займаецца пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Рэпіна, Канстанцін Грабянчук і Артур Антанян (трэнер Аляксей Яроха), Раман Хамюк, якога трэніруе Андрэй Нарваткін. У агульнакамандным заліку кобрынскія баксёры сталі першымі.
Годна наша каманда выступіла і на аналагічных рэспубліканскіх стартах у Пінску. У жорсткай барацьбе за лідарства па-сапраўднаму байцоўскі характар праявіў Артур Антанян, які перамог усіх сваіх сапернікаў і заслужана стаў першым. Дарэчы, менавіта ў яго вагавой катэгорыі выступалі 11 чалавек! Другія месцы заваявалі Раман Хамюк і Канстанцін Грабянчук. Выдатна праявілі свае здольнасці на гэтых спаборніцтвах Ілья Ільчук, Арно Гірштэйн і Антон Вайтовіч. Усе пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі.
З 28 па 30 лістапада ў КСДЮШАР плануецца правесці традыцыйныя міжнародныя спаборніцтвы па боксе. Сачыце за анонсамі і афішамі!
Раман МЕЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *