Дзякуй за давер!


У чарговы раз 23 сакавіка рэдакцыя газеты “Кобрынскі веснік” на базе 6-га аддзялення паштовай сувязі па вул. Інтэрнацыянальнай праводзіла Дзень падпісчыка. Як і было паабяцана, рэдакцыйны калектыў падрыхтаваў сувеніры для нашых сяброў, якія вырашылі запрасіць “раёнку” ў свой дом. І першай, хто пажадаў гэта зрабіць, стала кабрынчанка Галіна Дзмітрэнка, якая пражывае па вул. Піянерскай. Галіна Сцяпанаўна заўсёды чытае выданне і адзначае, што за апошні год яе любімая газета стала больш прывабнай і сучаснай. Прыемна радуе і падборка тэматычных матэрыялаў, гарадскіх і сельскіх навін, замалёвак аб цікавых людзях. Менавіта “Кобрынскі веснік” для Галіны Дзмітрэнкі з’яўляецца надзейным пастаўшчыком мясцовай інфармацыі.
У працэсе акцыі да нас паступалі прапановы ад пастаянных чытачоў. Яны тычыліся асвятлення пытанняў сацыяльнай і будаўнічай сферы, гандлю і паслуг. Кожная рацыянальная ідэя і тэма будзе абавязкова прынята да ўвагі.
Усяго ж у той дзень аформілі падпіску на “Кобрынскі веснік” звыш 40 чалавек. Нам хочацца падзякаваць кіраўніцтва
і супрацоўнікаў Кобрынскага РУВС за высокі прафесіяналізм і падтрымку ў правядзенні гэтага мерапрыемства, а таксама нашага партнёра – агранома РУП “Інстытут агародніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”
Мікалая Сідзюка.
Заставайцеся з “КВ”!
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: першы падпісчык кабрынчанка Галіна Дзмітрэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *