Фестываль спартыўных інтэлектуалаў

Сярод мірыяды рознстайных захапленняў асобае месца займаюць гульня ў шашкі і шахматы. Сотні арыгінальных камбінацый, цікавыя “удары”, надзейная абарона на чорна-белых дошках вабяць многіх людзей. У свеце ёсць толькі дзве вялікіх шашачных краіны – Галяндыя і Беларусь. У нашай краіне як шашыкі, так і шахматы даўным-даўно сталі традыцыйнымі відамі спорту. Яшчэ вядомы пісьменнік Адам Міцкевіч сказаў, што ўсіх прыхільнікаў гэтыхгульняў можна аднесці да музыкантаў ,паколькі яны з’яўляюцца кампазытарамі сваіх партый. У мінулыя выхадныя для аматараў такога цікавага занятку ў гарадскім палацы культуры кіраўніцтвам гэтай установы сумесна з прадстаўнікамі народнага шахматна-шашачнага клуба “Кобрын-700” арганізавана даўгачаканая клубная сустрэча, якую наведала шмат кабрынчан самых розных узростаў.

Гсіторыя стварэння гэтага аб’яднання бярэ свій пачатак з 1985 года. Такія самаадданыя энтузіясты як Сцпан Давідзюк, Уладзімір Вершыла, Пётр Асмаловіч, Барыс Аўчыннікаў вырашылі абагульніць свае веды, вопыт, прадаставіць магчымасць кабрынчанам праводзіць свой вольны час з густам і карысцю. Праз год клуб узначальвае Тадэўш Сапега, а з 2007 года – Валянціна Сычова, якая мае талент выдатнага арганізатара і з’яўляецца генератарам творчых ідэй.

У 1995 годзе ў жыці клуба адбылася знакавая падзея – яму прысвоена ганаровае званне “народны”. І па сённяшні дзень “Кобрын-700” годна падцвердзіў такую высокую марку. Гэта прама адзначыла ў саім выступленні і спецыяліст па аматарству грамадска-культурнага цэнтра ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Зоя Нічык.

Больш падрабязней аб дзейнасці клуба паведаміў прысутным суддзя рэспубліканскай катэгорыі, майстар спорта па шашакх шахматах Сцяпан Давідзюк. Штогод члены “Кобрын 700” прымаюць актыўны удзел у шэрагу адказных спаборніцтваў. Так, напрыклад, кабрынчане дастойна выступілі на шашачным фестывалі “Етвызь”, які праходзіць у Драгічыне. У мінулым годзе актывіст клубу кабрынчанін Уладзімір Янішэўскі выканаў норму кандыдата ў майстры спорту. На Беларусі праводзіцца штогадовы шашачны турнір, на які з’язджаюцца не толькі нашы суайчыннікі, але і шматлікія замежныя госці. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае міжнародны майстар спорту па шашках, неаднарзвы чэмпіён Беларусі Васіль Нагурны. Сапраўднай шашачнай зоркай, прафісіяналам высокай пробы з’яўляецца наш кабрынчанін Сяргей Місюта, які на роўных змагаецца з славутымі гросмайстарамі і штогод ўваходзіць у дзесятку мацнейшых спартсменаў краіны. Прама ў працэсе клубнай сустрэчы ён на вялікай шашачнай дошцы прадэманстраваў майстар-клас з сваімі ўласнымі гульнявымі камбінацыямі і напрацоўкамі.

Таксама Сцяпан Давізюк расказаў і аб сваёй плённай выдавецкай дзейнасці. Усяго Сцяпан Іосіфавіч за сваю кар’еру стварыў 14 навучальных выданняў, якія прысвечаны шахматнай тэматыцы. Самая першая кніга ўбачыла свет ў 1991 годзе і мела назву “180 шахматных камбінацый”. У паслядоўнасці былі надрукаваныя такія шырокавядомыя сярод спартсменаў і аматараў інтэлектуальных гульняў падручнікі, як “Пачынаючы шахматыст”, “Юны шахматыст”, а таксама унікальны твор “Jitвежа шахова мынятюра”, якая надрукаваная на Пінска-Палескім дыялекце, што так распаўсюджаны ў тым ліку і ў Кобрынскім раёне. Адразу на некалькіх славянскіх мовах быў выдадзены твор “Нанесці ўдар ў дэбюце”, які атрымаў добрыя водгукі ад чытачоў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах бліжняга і дальняга замежжа. Цікавыя кароткія партыі прадэманстравала і аўтар кнгі “Удары ўшашачных пачатках” Валянціна Галадзюк. Яе твор быў надрукаваны ў Брэсцкім выдавецтве “Альтэрнатыва” , а ствараўся пад рэдакцыяй свайго бацькі — Сцяпана Давідзюка. Кніга прызначаецца для для юных шашыстаў, а таксама для кіраўнікоў шашачных гурткоў і трэнераў спартшкол. І ва ўрачыстай абстаноўцы кнінга з рук аўтараў і з памятным падпісам была прэзентаваная рэдакцыі гаеты “Кобрынскі веснік”, які напрацягу многіх гадоў з’яўляецца інфармацыйным партнёрам клуба “Кобрын-700”.

Святочны настрой і свае лепшыя песні усім наведвальнікам клубнай сутрэчы падарылі лепшыя вакалісты ГДК, а таксама юныя самадзейныя артысты сям’і Кармавых, якія сваімі запаляльнымі каўказскімі танцамі ў нацыянальных кабардына-балкарскіх касцюмах выклікалі авацыі гледачоў. Але, як вядома, сапраўдная асалода для шашыстаў і шахматыстаў — напружаная і цікавая гульня. Паспрабаваць свае інтэлектуальныя сілы меў магчымасць кожны жадаючы у аўдыторыях з чорна-белымі дошкамі.

Раман Мельнік

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *