Ваенны подзвіг не будзе забыты…

Ужо некалькі гадоў у Кобрынскай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ працуе цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі, членамі якога з’яўляюцца ветэранскія арганізацыі, РК ГА “БРСМ”, Кобрынскі раённы ваенны камісарыят. Паводле старшыні МРАС ДТСААФ Уладзіміра Шпендзіка, створанае аб’яднанне ўжо добра зарэкамендавала сябе ў рэальных умовах. Штогод па ініцыятывае дабраахвотнага таварыства пры падтрымцы ўсіх зацікаўленых структур арганізоўваюцца спартыўныя і ваенна-патрыятычныя акцыі. Адна з іх паводле слаўшайся традыцыі пад эгідай МРАС ДТСААФ і Кобрынскай раёнай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” адбылася 11 і 12 лютага напярэддні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Памочнік дэпутата Палаты Прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Казак разам з інструктарам-метадыстам па спорце абароннага таварыства Уладзіміра Дзенісюком з рабочым візітам наведалі шэраг сельскіх школ, каб правесці гутаркі-бяседы з маладым пакаленнем на патрыятычную тэматыку.

Першы пункт – Пескаўская СШ. Юнакі і дзяўчаты разам з настаўнікамі і дырэктарам школы Святлана Жыгар ужо з нецярплівасцю чакалі гасцей ў класе. І як жа загарэліся імпэтам і цікавасцю іх вочы, калі яны ўбачылі на мундзіры афіцэру запсу ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь Віктара Казака армейскія узнагароды, сярод якіх была і самая каштоўная медаль – “За баявыя заслугі”!

У пекла Афганістана Віктара Аляксеявіча накіравалі ў 1988 годзе маладым лётчыкам веталёта, калі ваенны канфлікт яшчэ не закончыўся. Ён выконваў свае службовыя абавязкі на грузавой вінтакрылай машыне “Мі-8 МТ”. Ахозваў аэрадромы ад бандытаў, транспартыраваў грузы, войскі і тэхніку. Здараліся розныя экстрымальныя і нават кур’ёзныя выпадкі на гэтай вайне… І такія цікавыя гісторыі маладзёжная аўдыторыя слухала,нібыта зачараваная. Відавочна, што многія з прысутных таксама мараць стаць абаронцамі Айчыны. І гэта меркаванне падцвердзілася, калі школьнікі пачалі задаваць госцю шматлікія пытані, якія тычыліся службы ў арміі, паступлення ў ваенную акадэмію і іншыя вузы краіны зармейскім профілем. Былы лётчык шчыра і праўдзіва адказваў на рэплікі з аўдыторыі. Галоўнае, што заўсёды падкрэсліваў у працэсе гутаркі моладдзю кадравы афіцэр запасу – кожнаму чалавеку ў жыцці неабходна заўсёды загартоўваць свой характар і волю, быць высокамаральным і годным грамадзянінам сваёй краіны, памятаць аб святым подзвігу ветэранаў Айчынай вайны і воінаў-інтэрнацыяналсітаў, якія такой вялікай цаной выканалі загад Радзімы. Віктар Казак паведаміў і аб грамадскай дзейнасці афганскга руху на Кобрыншчыне.

Таксама перад школьнікамі выступіў інтструктар-метадыст па спорце МРАС ДТСААФ Уладзімір Дзенісюк, які падрабязна расказаў ад паўсядзённых справах абароннага таварыства планах на бліжэйшую перспектыву. Уладзімір Міхайлавіч адзначыў, што існуюыая матэрыяльна-тэхнічная база, кадравы патэнцыял МРАС ДТСААФ з максімальным эфектам дазваляе без перашкод рыхтаваць будучых абаронцаў Айчыны. У мінулым годзе за кошт членскіх узносаў былі набыты новыя пнеўматычныя вінтоўкі. Летась і сёлета на базе ДТСААФ быў праведзяны шэраг спартыўных мерапрыемстваў па стральбе сярод школьнікаў. Вялікай папулярнасцю сярод членаў таварыства карыстаюцца секцыі па картынгу і матакросу. Для больш дынамічнага развіцця гэтых відаў спорту патрэбныя значныя фінансавыя ўліванні. Раённыя і абласныя ўлады за кошт дзяржаўнага бюджэту мяркуюць выдзеліць дабраахвотнаму таварыству некалькі новых картынгаў. Адзінка гэтай спецыялізаванай тэхнікі кашуте не мала – прыкладна 6-7 тыс. даляраў. На сённяшні дзень вырашаецца пытанне па добраўпарадкаванню мотадрома.

На базе МРАС ДТСААФ каторы год дзейнічае гурток “Юны вадзіцель”, у склад якогад сёлета ўвайшлі 30 чалавек. Рабяты вывучаюць правілы дарожнага руху, кіраванне аўтамабілем, займаюцца страявой падрыхтоўкай і г.д. У летні час рабяты адпачываюць у палатачна-турыстычным лагеры ў в. Верхалессе, дзе пражываюць ў палатачным гарадку.

Сёлета ў Год якасці першараднай задачай для МРАС ДТСААФ з’яўляецца павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцельскага складу. У бліжэйшых планах арганізацыйнай структуры – набыць ва ўласнасць аўтадром, а таксама закупіць навучальныя аўтамабілі замежный вытворчасці для дасягнення больш высокага ўзроўню падрыхтоўкі курсантаў.

За два дні ўдзельнікі патрыятычнай акцыі за аналагічным візтам наведалі школы ў в.в. Хідры, Корчыцы, Верхалесе, Навасёлкі, Бельск, Акцябр, Шамятоўка, Запруды, Астромічы і Мінянка.

Раман МЕЛЬНІК

Фота аўтара

На здымку: Маёр запасу ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь, воін-інтэрнацыяналіст Віктар Казак гутарыць з навучэнцамі Пескаўскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *