С «Кобрынскім веснікам» вчера, сегодня, завтра


Чарговы дзень падпісчыка праходзіў на швейнай фірме “Лона”. У ліку першых, хто выпісаў “раёнку” ў той дзень, была швачка Ніна Навумчык.
— Мне падабаецца, што ў “Кобрынскім весніку” заўсёды друкуюцца мясцовыя навіны, прычым не толькі гарадскія, але і сельскія. Добра і тое, што тут заўсёды ёсць праграма тэлеперадач і шмат рэкламы.
Ніна Мікалаеўна прызналася, што да гэтага моманту заўсёды газету купляла. Іншыя работніцы фірмы, якія таксама аформілі падпіску на “раёнку”, адзначылі, што ў “Кобрынскім весніку” можна знайсці неабходную і цікавую інфармацыю.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: швачка Ніна Навумчык.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *