Где в Кобрине можно отремонтировать микроволновую печь?


У  рэдакцыю газеты звярнуўся наш пастаянны чытач, які цікавіцца:
— У мяне сапсавалася мікрахвалевая печ. Дзе ў Кобрыне можна яе адрамантаваць? Дзе ў нашым горадзе рамантуюць іншую бытавую тэхніку?

Адказвае начальнік аддзела гандлю і паслуг Кобрынскага райвыканкама Таццяна Галаўнёва:
— У нашым горадзе работы па рамонце і тэхнічным абслугоўванні бытавых машын і прыбораў выконваюць ПУП “Радуга-Сэрвіс” (вуліца Савецкая, 108, тэл. 2-53-57), ААТ “Брэстаблгарант” (вуліца Пушкіна, 8, тэл.: 2-10-50, 134) і індывідуальны прадпрымальнік Чопік Анатоль Міхайлавіч (вуліца Пушкіна, 11А, тэл. +375-29-724-55-54).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *