Если билета в кармане не оказалось


У большай ці меншай ступені ўсім нам даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам. Законапаслухмяныя грамадзяне добра ведаюць правілы праезду. Кошт адной паездкі ў гарадскім аўтобусе на сённяшні дзень складае 3500 рублёў. Калі білета ў кішэні не аказалася, яго можна набыць у вадзіцеля па цане 3800.

З дапамогай кампосцераў, устаноўленых у аўтобусах, праезд легалізуецца.
Аднак ёсць катэгорыя людзей, якія па-іншаму ставяцца да праезду ў грамадскім транспарце, — так званыя “зайцы”. На якія толькі хітрасці яны не ідуць, каб праехаць бясплатна.
Аб праблеме неаплачанага праезду нам расказаў начальнік філіяла “Брэстгартранс” “Кантрольна-рэвізорская служба горада Кобрына” Леанід Пісарук. За 7 месяцаў бягучага года за безбілетны праезд былі аштрафаваны 120 чалавек. Памер штрафу на сённяшні дзень складае 0,5 базавай велічыні — 75 тысяч рублёў. За перыяд з 2010 па 2014 год адбылося 3 судовыя разборы, у якіх выйграла кантрольна-рэвізорская служба. Зараз яе дзейнасць у горадзе ажыццяўляюць 11 чалавек. “Пасажыры трапляюцца розныя. Адны саромяцца, адразу плацяць штраф і, чырванеючы, пакідаюць аўтобус. Другія, наадварот, вядуць сябе агрэсіўна”, — гаворыць Леанід Аляксандравіч. Права кантролю маюць і вадзіцелі.
У цесным супрацоўніцтве з кантрольна-рэвізорскай службай працуе і аддзел перавозак аўтапарка № 16, які ўзначальвае Уладзімір Магера. На момант гутаркі на гарадскіх маршрутах у першую змену перавоз пасажыраў ажыццяўляўся 25 аўтобусамі. У 10 з іх – экспрэсах – білеты прадавалі кандуктары. У 15 аўтобусах на канцавых прыпынках мяняліся кампосцеры. І ўсё ж праблема неаплачанага праезду існуе.
У той жа час акупнасць пасажырскіх перавозак не дасягае 50 працэнтаў, а розніца сабекошту транспартных паслуг даплачваецца з раённага бюджэту. Такім чынам, сэканомлены білет на праезд прыводзіць да вялікіх страт дзяржаўных сродкаў у сферы паслуг транспартнікаў. Толькі ўласнае сумленне кожнага пасажыра дапаможа сэканоміць дзяржаўныя грошы і выкараніць праблему безбілетнікаў.
Людміла ДУБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *