Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине


13 жніўня ў Кобрынскім Палацы культуры адбылося праслухоўванне кандыдатаў для ўдзелу ў кастынгах музычнага праекта СТБ “Спяваючыя гарады. Трэці сезон”. Яго мэта — адкрыццё новых імёнаў беларускага шоу-бізнесу.
У гэтым годзе папулярны тэлевізійны праект праводзіцца ў новым фармаце, аб асаблівасцях якога расказала выканаўчы прадзюсар Кацярына Генкіна.
Адборачныя туры для кастынгаў праводзяцца ў 66 гарадах нашай краіны. У Брэсцкай вобласці адбор кандыдатаў ажыццяўляецца ў 11 гарадах. На этапе папярэдняга кастынгу здымаецца відэаматэрыял, ідуць жывыя зносіны арганізатараў з кандыдатамі. “Мы выбіраем найбольш цікавых і таленавітых”, – заўважае прадзюсар.


Паводле вынікаў прагледжанага відэа рэжысёр і генеральны прадзюсар праекта адбяруць лепшых выканаўцаў для кастынгу ў абласным цэнтры, дзе і разгорнецца вялікае шоу. У Брэсцкай вобласці плануецца выбраць 50 творчых адзінак. За кожнай вобласцю замацаваны творчыя групы ў складзе рэжысёра, прадзюсара, стыліста, харэографа і вакаліста. Яны будуць працаваць з тымі ўдзельнікамі, якія пройдуць у паўфінал і фінал.


“У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, зараз сапернічаць паміж сабой будуць вобласці”, — усміхаецца Кацярына Генкіна.
Праект абяцае быць цікавым, бо арганізатары імкнуцца развіць унутраную гісторыю паміж удзельнікамі, стварыць паўнацэннае тэлевізійнае шоу.


У перадкастынгу ў нашым горадзе прынялі ўдзел 13 чалавек. Нягледзячы на тое, што большасць з іх раней удзельнічала ў розных конкурсах, яны хваляваліся. Ужо не першы раз спрабуе свае сілы ў гэтым праекце Алёна Свідуновіч. “Для мяне важна не перамога, а эмоцыі”, — гаворыць дзяўчына.
Другі раз у праекце і Крысціна Алешка. У мінулым сезоне яна прайшла ў другі тур, аднак па асабістых прычынах не змагла прыняць удзел у паўфінале. Не засталася ўбаку ад конкурснага адбору і вучаніца Астроміцкай сярэдняй школы Людміла Куксюк. Для дзяўчыны праект – магчымасць рэалізавацца.
Цікавыя выступленні, смелае акапэльнае выкананне прадставілі сталічным гасцям кабрынчане і жыхары раёна. Спадзяемся, што тыдні праз два на іх мабільныя тэлефоны паступяць чаканыя званкі ад арганізатараў праекта з запрашэннем на кастынг у Брэст.
Людміла ДУБІНА.

На здымках: кандыдаты  Крысціна Алешка, Ганна Ткачэнка, Павел Лесік,  Кацярына Кацёлка.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *