“Залатая шайба” у новым фармаце


Цікава, што афіцыйнае адкрыццё сталічнага шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу “Мінск-арэна”, дзе ў 2014 годзе адбудзецца чэмпіянат свету па хакею дакладна супала з правядзеннем на Кобрыншчыне районнага этапу рэспубліканскага турніру на прызы Прэзідэнта краіны “Залатая шайба” сярод дзяцей і падлеткаў . Гэта мерапрыемства стала традыйцыйным ўжо даўно, але сёлета яно ўпершыню за ўсю мясцовую спартыўную гісторыю 29-30 студзеня праходзіла ў сценах новага, сучаснага спартыўнага збудавання “Лядовая арэна г. Кобрын”. Цяпер, пачынаючы з гэтага года любыя капрызы надвор’я ніякім чынам не стануць перашкодай для гарачых баталій на ільдзе. Нагадаем, што на такія адказныя старты падалі заяўкі дзевяць каманд з школ горада, а таксама юныя хакеісты з Астроміцкай СШ. Галоўнымі арганізатарамі турніра выступілі РК ГА “БРСМ”, аддзел па фізкультуры, спорце і турызме і упраўленне адукацыі райвыканкама.

Наведвальнікі, якія прыйшлі пабалець за сваіх сяброў ці родных камфортрна размясціліся на зручных трыбунах. І вось члены каманд становяцца ў доўгія шэрэнгі. Стракатая хакейная амуніцыя, клюшкі, рытмічная музыка, імпэт і зіхаценне юнацкіх вачэй стваралі непаўторную атмасферу сапраўднага спартыўнага свята. На ўрачыстым адкрыцці турніру з прывіталным словам выступіў дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля, які выказаў вялікую задаволенасць наконт таго, што хакей на Кобрынскай зямлі атрымаў сваё другое жыццё. Цяпер, дзякуючы развітай інфраструктуры лядовай арэны, працы высокакваліфікаванага трэнерскага саставу у юнакоў ёсць усе шанцы пры максімальнай самааддачы і моцным жаданні дабіцца высокіх вынікаў і ўвайсці ў склад Нацыянальнай зборнай па хакею. Як адзначыў народны выбраннік, у Кобрыне ужо фарміруецца і ветэранская хакейная каманда, куды ўвайшлі аматары-спартсмены старэйшага пакалення, што прама сведчыць аб запатрабаванасці і папулярызацыі заняткаў зімовымі відамі спорту сярод шырокіх слаёў насельніцтва.

Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Пад гучныя аплдысменты балельшчыкаў распачаліся адборачныя гульні.

У адрозненні ад футбольных матчаў, хакейныя баталіі, на уласны погляд, праходзяць больш дынамічна і напружана. Назіраць гульню з шайбай не па тэлевізары, а з трыбун — зусім іншае відовішча, якое вабіць нават прадстаўніц слабага полу.

На другі дзень сустрэчы на льду юных хакеістаў былі асабліва гарачымі і безкампраміснымі. Запамятаўся фінал турніру, дзе змагаліся за перамогу каманды з СШ№7 і СШ№8. Да апошняй сякунды матча навад дасведчаныя гледачы не браліся прадказаць, хто ж будзе мацнейшым. Сілы ў спартсменаў былі практычна роўныя. У выніку з лікам 3:2 перамаглі рабяты з СШ№7(капітан Яўген Расалюк), у СШ№8 другое месца. Трэцяе месца ў каманды з СШ№2.

Ва ўрачыстай абстаноўцы першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун уручыла лідарам турніру памятны кубак. Таксама пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў. А пасля, для гісторыі ўсе жадаючыя мелі магчымасць сфатаграфавацца побач з трыумфатарамі спаборніцтваў.

Рабяты з СШ№7 атрымалі пуцёўку на абласны этап турніру “Залатая шайба”. Фінал гэтага спартыўнага свята адбудзецца ў Мінску.

Раман МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *