У кобринчан — лето с книгой

Так называецца акцыя, якая праводзіцца з 1 чэрвеня па 7 верасня па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі — узмацніць выхаваўчую ролю і значэнне кнігі ў час летніх канікулаў.
На Кобрыншчыне каля 50 дзіцячых аздараўленчых лагераў рознага тыпу ўжо правялі шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных кнізе. Актыўна праводзяцца разнастайныя сустрэчы дзяцей і кніг у гарадскіх і сельскіх бібліятэках. Напрыклад, у чэрвені ладзілася актыўная работа з выхаванцамі лагераў школ горада і дзіцячых садкоў.
Цікавую праграму для дзяцей падрыхтавала дзіцячая бібліятэка горада Кобрына. У рамках акцыі праводзіліся конкурс дзіцячага чытання “Летам з кнігай я сябрую”, конкурсна-гульнявая праграма “Свята дзяцінства, свята сонца”, інфармацыйны агляд “Лёгкі часопісны круіз”, таксама ладзіліся прэзентацыя кніжнай выставы, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і іншыя мерапрыемствы.
Антураж старажытнай кнігі выклікаў інтарэс выхаванцаў  аздараўленчай змены лагера “Гуртковец” ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”. Гартаючы старонкі гісторыі, дзеці не раз звярталіся за карыснай парадай да кнігі ў незвычайнай вокладцы.
А ў СШ № 8  дзеці актыўна ўдзельнічаюць у акцыі “Летняе чытанне з захапленнем”. Аб прачытаных кнігах яны пакідаюць свае водгукі, па  выніках будуць вызначаны лепшыя чытачы.
Наведвальнікаў Дзівінскай дзіцячай бібліятэкі зацікавіла “Чытанне пад летнім парасонам”. Незвычайная акцыя сабрала дзяцей не ў цішыні бібліятэчных паліц, а паклікала разам з кнігамі і часопісамі на свежае паветра. Акрамя гэтага, юныя дзівінчане актыўна прыводзяць у бібліятэку сваіх сяброў, што прыехалі ў вёску на канікулы, рамантуюць кнігі.
Выстава кніг старога выдання пад назвай “Даўно забытае мінулае” была арганізавана ў бібліятэцы Навасёлкаўскай школы.
На працягу лета дзяцей чакае яшчэ шмат разнастайных мерапрыемстваў, а заключны этап акцыі пройдзе 7 верасня ў горадзе Заслаўе ў Дзень беларускай пісьменнасці.
Ірына ЛЕСІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *