На Кобринщине открылась новая агроусадьба «Волосюков хутор».

Сёлета 14 студзеня адчыніла свае дзверы аграсядзіба “Валасюкоў хутар”, якая размясцілася каля вёскі Батчы. У назве яе – спадчыннае прозвішча сям’і, якая валодала гэтым хутарам яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Сяргей Валасюк – цяперашні гаспадар — атрымаў яго ў спадчыну ад свайго дзеда Паўла Валасюка. Вось што ён расказаў нам аб стварэнні турыстычнага аб’екта. — Мне заўсёды хацелася арганізаваць тут месца для адпачынку. Прырода — казачная, рэчка недалёка ды і адасоблена ад усяго, — пачынае расказваць Сяргей Сцяпанавіч. З ім нельга не згадзіцца. Высокія стройныя дрэвы густой сцяной акружаюць хутар, быццам стаяць на варце спакою яго ўладальнікаў. Птушкі, удзячныя гаспадарам за жыллё і корм, пераліваюцца на ўсе галасы. На хутары ўжо восем гадоў жывуць бацькі Сяргея – Таццяна Паўлаўна і Сцяпан Паўлавіч. Ідэю сына аб стварэнні тут аграсядзібы яны з задавальненнем падтрымалі. Уласнымі сіламі зрабілі рамонт у спадчыннай хаце, пабудавалі новы двухпавярховы будынак, які абсталяваны спецыяльна для гасцей. У ім ёсць прасторная банкетная зала з сапраўдным камінам, на сценах якой — трафеі паляўнічага. Зала разлічана на семдзесят месцаў. На ўтульнай кухні гатуюцца стравы на любы густ, некаторыя – па старадаўніх рэцэптах. Дарэчы, прадукты для іх прыгатавання бяруцца з уласнай гаспадаркі. — Нашым гасцям мы прапануем толькі здаровую ежу, без усялякіх дабавак, — адзначае Сяргей Валасюк. Прадугледзелі гаспадары і пакоі для адпачынку. Дызайн памяшканняў адпавядае іх характару і выкананы ў вясковым стылі. У сям’і захоўваюцца сямейныя рэліквіі, якія дапамагаюць узнавіць гісторыю роду Валасюкоў. На тэрыторыі аграсядзібы – мноства кветак, растуць розныя віды садовых дрэў. Ёсць цікавыя прыродныя аб’екты для біёлагаў. Аграсядзіба “Валасюкоў хутар” уваходзіць у склад экалагічнага маршруту “Мухавэцька кумора” і прапануе гасцям добры адпачынак на ўлонні прыроды.

Людміла ДУБІНА.

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Туристский сплав на плотах plottt.ru. . http://winspin.top/ игровые автоматы netent.