Кобринчанка получила премию специального фонда Президента Беларуси.


Надзея ВАШЧОНАК:
“Не пакідаю для сябе адкрытых пытанняў”

Для Надзеі Вашчонак вучоба – захапленне. “У свеце столькі цікавага”, — усміхаецца дзяўчына. Усе вучэбныя прадметы ёй даюцца на аднолькавым узроўні, аднак самой Надзеі больш падабаюцца дакладныя навукі.
Надзея неаднаразова была пераможцам школьных, раённых і абласных алімпіяд.
У 2013-2014 навучальным годзе вучаніца 10 “А” класа ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Кобрына” Надзея Вашчонак атрымала перамогу на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды адразу па некалькіх вучэбных прадметах: дыпломы 2 ступені па матэматыцы і фізіцы, дыплом 1-й ступені па хіміі. Перамога на трэцім этапе з дыпломам 2-й ступені па хіміі дала магчымасць прыняць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па гэтым прадмеце. Вынік — дыплом 2-й ступені і грашовая прэмія са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
“Для мяне ў жыцці ўсё заканамерна. Калі чалавек дакладна ставіць перад сабой мэту, улічвае сродкі, якія неабходны для яе дасягнення, вынік можна прадбачыць”, — адзначае дзяўчына.
У сям’і Надзеі да адукацыі адносяцца з павагай. Тут цэняць не наяўнасць дыплома, а якасць ведаў. З вялікай пашанай адносяцца да кнігі. “Мне сімпатычныя людзі, якія, нягледзячы на ўмовы, імкнуцца да прыгожага, жывуць у гармоніі з сабой”, — гаворыць дзяўчына. Два гады назад Надзея скончыла Кобрынскую дзіцячую школу мастацтваў па класе альта. Іграе на скрыпцы толькі ў добрым настроі. “Інструмент таксама любіць пазітыў”, — усміхаецца яна.
На працягу двух гадоў Надзея ў складзе школьнай каманды “Мазгавы штурм” гуляе ў “Што? Дзе? Калі?”
Праз інтэрнэт дзяўчына таксама вучыцца. “Ніколі не пакідаю для сябе адкрытых пытанняў, заўсёды імкнуся знайсці на іх адказ. І не веру ў выпадковасць”, — заўважае яна.
Людміла ДУБІНА.

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *