Обедаем в Кобрине

Без ежы чалавек можа пражыць не больш як месяц, ды і гэты тэрмін залежыць ад стану здароўя, вагі чалавека і нават ад кліматычных умоў. Вельмі важна харчавацца правільна.

Але ці заўсёды ў нас ёсць такая магчымасць? У будзённыя дні мы шмат часу праводзім на рабоце. З мэтай захавання здароўя работнікаў на кожным прадпрыемстве прадугледжаны перапынак на абед. Чалавек самастойна вырашае, як яго арганізаваць. Але калі вы вырашылі харчавацца правільна, гэтая інфармацыя будзе дарэчы. У нашым горадзе ёсць шмат устаноў, якія аказваюць паслугі па харчаванні: кафэ, кафэ-бары, рэстараны, сталовыя. Абедзеннае меню шырока прадстаўлена ў многіх з іх.
Кафэ “Дыскаверы” УП “Нашы вытокі” прыватнага прадпрыемства “ДабрыняДар”, завулак Паліграфічны. Рэжым работы: 10.00 – 01.00;
кафэ-бар “Веранда” ААТ “ГП “Надзея”, вул. Дзяржынскага, 45а. Рэжым работы: 11.00 — 02.00;
рэстаран “Кобрын” ААТ “Кобрын-Сэрвіс”, вул. Леніна, 11. Рэжым работы: 12.00 — 01.00, выхадны – панядзелак;
рэстаран “Алімп” ААТ “Універмаг “Кобрын”, вул. Дзяржынскага, 91. Рэжым работы: панядзелак — чацвер з 12.00 да 24.00, пятніца – нядзеля з 12.00 да 01.00;
кафэ “Стары Кобрын” ПП “АртЯн і Компані”, вул. Савецкая, 95. Рэжым работы: 12.00 — 01.00;
рэстаран “Прэстыж” ТАА “Эдэльвейс–тур”, вул. Суворава, 29. Рэжым работы: 12.00 – 01.00, санітарны дзень – першы панядзелак месяца;
кафэ “Родны кут”, вул. Інтэрнацыянальная, 4. Рэжым работы: 11.00 — 01.00;
сталовая ААТ “Гідрамаш”, вул. Савецкая, 109. Рэжым работы: 8.00 — 16.30, выхадныя – субота, нядзеля.
У горадзе ёсць і іншыя пункты харчавання, якія забяспечваюць людзей гарачай ежай. Кожны чалавек можа выбраць кухню па свайму густу. Памятайце, што правільнае харчаванне – залог здароўя.
Смачна есці!
Людміла ДУБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *