Падпішыся на «Кобрынскі веснік»!

У будынку Кобрынскага райвыканкама раённы вузел паштовай сувязі сумесна з рэдакцыяй газеты “Кобрынскі веснік” праводзіў Дзень падпісчыка. Гэтае мерапрыемства даўно стала традыцыйным і дае людзям магчымасць аформіць падпіску на любімыя газеты і часопісы ў святочнай атмасферы.


А яшчэ ў гэты дзень чытачы “раёнкі” ў жывой гутарцы з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам маглі выказаць свае заўвагі і пажаданні. Першым падпісчыкам стала старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ” Валянціна Смяховіч. Яна павіншавала газету з надыходзячым юбілеем, пажадала творчых поспехаў калектыву. Сярод падпісчыкаў у гэты дзень былі Аляксандр Зазуля, Іван Даўжук, Сяргей Дзенісевіч і многія іншыя.


Аформіць падпіску на любімыя перыядычныя выданні з атрыманнем прызоў можна было і 10 чэрвеня ў 6-м аддзяленні паштовай сувязі па вуліцы Інтэрнацыянальнай у час правядзення абласнога Дня падпісчыка. Гэта была яшчэ адна магчымасць жывога дыялогу з галоўным рэдактарам “Кобрынскага весніка”.
Ганна НІЧЫПАРУК,
пенсіянерка:
— Я з’яўляюся пастаянным чытачом вашай газеты. Падабаецца ўсё. Ведаю навіны свайго рэгіёна. Падпіску афармляю на паўгоддзе — так зручней.
Ніна ВАШЧУК:
— Падпіску на “Кобрынскі веснік” раней не афармляла. Чытаць газету неяк не даводзілася. Калі спадабаецца, параю сваім дзецям.
Сям’я МАКСІМУК:
— Мы з’яўляемся вашымі пастаяннымі падпісчыкамі. Чытаем газету ўсёй сям’ёй. Падабаецца, як падаюцца навіны горада і раёна, ёсць старонка для дзяцей. Падпіску афармляем у Дзень падпісчыка. Для нашай сям’і гэта традыцыя.
Колькасць падпісчыкаў на “Кобрынскі веснік” у гэтыя дні стала рэкорднай за апошнія пяць гадоў — за два дні на “раёнку” падпісаліся 100 чалавек! У прыхільнікаў “Кобрынскага весніка” яшчэ ёсць магчымасць запрасіць газету да сябе ў дом, таму што падпісная кампанія будзе доўжыцца да 27 чэрвеня.
Дзякуй за давер, паважаныя чытачы!
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКАХ: старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля і яго намеснік Сяргей Дзенісевіч афармляюць падпіску на “Кобрынскі веснік”; сям’я Максімук запрасіла “раёнку” ў свой дом.
Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *