В Кобрине состоялся интеллектуальный турнир на призы «КВ».

Усё большую папулярнасць на Кобрыншчыне набываюць інтэлектуальныя гульні. Сярод прыхільнікаў “Сваёй гульні” і “Што? Дзе? Калі?” не толькі дзеці, але і дарослыя.
Так, працуючая моладзь г. Кобрына на мінулым тыдні сустрэлася ў актавай зале Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання. Турнір па інтэлектуальных гульнях ладзіўся на прызы раённай газеты “Кобрынскі веснік” і Кобрынскага раённага камітэта ГА “БРСМ”.


У гэты дзень гучалі пытанні патрыятычнага, журналісцкага, мастацкага, спартыўнага і іншых накірункаў. Цікавымі, часам нечаканымі, былі адказы ўдзельнікаў каманд. Да апошняга пытання было невядома, хто ж стане пераможцам.
А перамогу ў “Сваёй гульні” атрымала каманда актыву ГА “БРСМ” “Ластаўкі і стрыж”. У тройку лідараў увайшла каманда “Прыма” Кобрынскага хлебазавода, а першае месца занялі прадстаўнікі гімназіі г. Кобрына — каманда “Шпількі”. Дарэчы, у гімназіі інтэлектуальныя спаборніцтвы сярод вучняў і педагогаў ужо даўно сталі традыцыйнымі.
Дыпломы і падарункі сталі добрым дадаткам да цудоўнага настрою, які падарыла гульня.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

check my reference