Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы.


У мінулую нядзелю Кобрыншчына адзначыла Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Урачыстасці з гэтай нагоды па традыцыі адбываліся раніцай на плошчы Леніна. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай выканаўчай ўлады і раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Кобрыншчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, моладзь.
Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, які адзначыў, што ў сучасным грамадстве святкаванне Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўнасць, суверэнітэт і адзінства народа. Краіна будзе моцнай толькі ў тым выпадку, падкрэсліў Аляксандр Зазуля, калі ўсе пакаленні беларусаў будуць не толькі з павагай ставіцца да сваіх дзяржаўных сімвалаў, але і рабіць усё магчымае, каб патрыятызм, духоўнасць, шчырасць і дабрыня станавіліся іх вызначальнымі рысамі. Неабходна плённа працаваць і дабівацца змены акцэнтаў з колькасных паказчыкаў на якасныя.
Пад гімн краіны на плошчу Леніна быў вынесены сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганаровага права падняць яго былі ўдастоены ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Цімашук і пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, вучаніца СШ № 7 Надзея Вашчонак.
Пад лунаючым над Кобрынам беларускім сцягам з удзелам Аляксандра Зазулі і старшыні Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Івана Даўжука адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтва за лепшыя дасягненні ў працоўнай і грамадскай дзейнасці ў 2013 годзе, чые фотаздымкі занесены на Дошку гонару Кобрынскага раёна.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *