Мы — лаўрэаты!

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў абласнога конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2013 года Брэсцкай вобласці» адбылося ў грамадска-культурным цэнтры г. Брэста. Такі конкурс стаў традыцыйным для Брэстчыны і праводзіўся вось ужо шаснаццаты раз. Ад суб’ектаў прадпрымальніцтва ўсіх рэгіёнаў вобласці было пададзена 147 заявак. Камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія дасягнулі высокіх фінансавых і эканамічных паказчыкаў па выніках 2013 года, зарэгістраваныя на тэрыторыі вобласці, спаборнічалі па 16 намінацыях.
Дыпломамі былі ўзнагароджаны 16 пераможцаў і 32 лаўрэаты. Сярод лаўрэатаў ёсць і кабрынчане. Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці прамысловых тавараў названа ТАА «Флексапак-Пол», у сферы медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці — ПСУП «Дэка-плюс», а лепшы прадпрымальнік-арганізатар рабочых месцаў — СТАА «ВП Палессе».


Адначасова былі падведзены і вынікі творчага конкурсу «На лепшае асвятленне і прапаганду ў СМІ прадпрымальніцкай дзейнасці ў Брэсцкай вобласці». Дыпломам лаўрэата ў 2013 годзе ўзнагароджана ўстанова «Рэдакцыя раённай газеты «Кобрынскі веснік» і праграмы радыёвяшчання «Кобрынскае раённае радыё». Варта адзначыць, што на старонках «КВ» сістэматычна асвятляецца тэма прадпрымальніцтва, чытачы заўсёды ў курсе спраў самых паспяховых людзей і арганізацый нашага раёна.
Віншуем пераможцаў!
Ірына ЛЕСІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

промокод ламода февраль 2017