Шляхам прагрэсу і сацыяльнага развіцця

У сучасных рэаліях дынамічнае развіццё не толькі нашага раёна, Брэстчыны, але і ўсёй краіны галоўным чынам залежыць ад стану паліўна-энергетычнага комплексу. Надзейнае энергазабеспячэнне ўсіх галін эканомікі гарантуе канкурэнтназдольнасць айчыных вытворцаў, дасягненне высокіх паказчыкаў узроўня і якасці кожнага жыхара Беларусі. Газазабеспячэнне – працэс складаны, безперабойны, кругласутачны, павінен заўсёды ажыццяўляецца ў рэжыме он-лайн.
Кобрынскае ўпраўленне магістральных газаправодаў (УМГ) з’яўляецца адным з шасці лінейных структурных падраздзяленняў ААТ “Белтрансгаз”, галоўная задача якога — якасна і ў сціснутыя тэрміны паставіць “блакітнае” паліва шматлікім спажыўцам. Сярод пастаянных кліентаў значацца такія гіганты прамысловасці, як Беларускі металургічны завод, прадпрыемства “Азот”, Бярозаўская ГРЭС многія ЦЭЦ, усе аблгазы і інш.

Гісторыя мясцовага УМГ пачалася яшчэ ў 1960 годзе. Яно было створана паводле прыказа галоўнага ўпраўлення газавай прамысловасці пры СаўМіне СССР. У гэты час краіна актыўна ўкулючылася ў кампанію па газіфікацыі населяных пунктаў. Перад газавікамі-прафісіяналамі стаяла няпростая задача — даставіць “блакітнае” паліва з далёкага Урэнгою і іншых паўночных рэгіёнаў РСФСР праз тысячы кіламетраў жыхарам Беларусі. “Дашава-Мінск”. Менавіта такую назву меў першы газапровад з дыяметрам трубы ў 820 міліметраў з праектнай магутнасцю ў 6,5 млрд. кубаметраў газа ў год, які будаваўся ў нашай краіне ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Пры тагачасным узроўні тэхнічнай узброенасці, як можна здагадацца, гэта задача была не з лёгкіх. Тым не менш, цаной намаганняў супрацоўнікаў Кобрынскага УМГ яна была паспяхова выканана. Менавіта ў тыя слаўныя гады свой працоўны шлях пачынаў у будучым начальнік ўпраўлення, ганаровы работнік газавай прамысловасці СССР, ветэран працы, заслужаны работнік ААТ “Белтрансгаз” Мікалай Крыпіневіч. Пасля заканчэння Харкаўскага політэхнічнага інстытута ён спачатку ўладкаваўся ва ўпраўленне магістральных газапровадаў у Растоў, аднак настальгія па роднай зямлі не давала спакою маладому спецыялісту. І ў 1961 годзе ён пераводзіцца ў Кобрынскае раённае ўпраўленне газапровадаў, дзе паступова з пасады інжэнера кантрольна вымяральных прыбораў ўзначаліў гэтую арганізацыю, прайшоўшы, як гаворыцца, усе “нізы” і “азы”. Ягоныя калегі ўзгадваюць, што почырк кіравання Мікалая Лаўрэньцьевіча заўсёды быў аднолькавым – прынцыповасць, узважанасць і справядлівасць прынятых рашэнняў, унікненне “з галавой” у сутнасць узнікшых праблем.
Былі ў яго кар’еры і зусім няпростыя выпрабаванні, якія не толькі надалі салідны багаж вопыту, але і сталі спраўдным іспытам на трываласць. Ва ўсіх, нават экстрымальных абставінах ён не страчваў сумленне і заставаўся перш за ўсё чалавекам. Калегі добра памятаюць прынцыповасць свайго шэфа, і таксама адну з яго самых галоўных рыс — не пакідаць незавершаных спраў і патрабаваць гэта з узначаленых.


Не забыты на прадпрыемствы і ветэраны працы, якія сваім плёнам і намаганнямі ўнеслі асобы ўклад развіццё Кобрынскага УМГ у мінулым. Гэта былыя намеснік начальніка ўпраўлення-галоўны інжэнер Сяргей Лаўрынюк, які прарабіў 31 год, 39 гадоў аддаў служэнню газавай галіне начальнік аўтамабільнай газанапаўняльнай станцыі ў Кобрыне Мікалай Цундэр, 41 год – начальнік газаразмркавальных і газавымяральных станцый Фёдар Тур, дыспечар Васіль Лаўранюк (39 гадоў стажу), слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Мікалай Бажко(37 гадоў стажу), кіраўнікі службы сувязі, газакампрэсарнай станцыі, вытворча-дыспечарскай службы (“сэрца” упраўлення магістральных газапровадаў- Р.М.) Пётр Наварка, Валянцін Дударук, Мікалай Ратайка… Можна яшчэ доўга пералічаць газавікоў, дзякуючы плёну і стараннасці якіх Кобрынскае упраўленне магістральных газапровадаў паспяхова справілася з задачай газіфікацыі не толькі Брэстчыны, але і ўсяго Палескага рэгіёна. Усе яны заахвочваліся кіраўніцтвам. Дарэчы, усяго больш за 50 работнікаў арганізацыі ўдастоіліся ганаровых званняў “Белтрансгаза”. Іх праца не забываецца і пасля выхаду на заслужаны адпачынак. На прадпрыемстве пры падтрымцы адмінсітрацыі актыўна дзейнічае ветэранская арганізацыя, якая прадастаўляе дастойны сацыяльны пакет для заслужаных людзей – медыцынская падтрымка, матэрыяльная дапамога і інш.


Як імкліва зяняецца час… Эра высокіх тэхналогій і інавацыйных разпрацовак пазітыўна паўплывала і на вытворчасць. Цяпер, дзякуючы сучаснаму абсталяванню службовыя задачы, якія сёння стаяць перад газавікамі, выконваюцца на больш высокім ўзроўні. У кабінеце цяперашняга начальніка мясцовага ўпраўлення магістральных газапровадаў Уладзіміра Галашкі, не змалкаюць тэлефонныя апараты. Побач на маніторы кампутара рознакаляровая карта-схема магістральных газапровадаў, дзе дакладна фіксуюцца ўсе самыя важныя параметры іх функцыянавання.
Лінія сучаснага газапровада нагадвае своеасаблівую артэрыю, якая па дыяганалі праходзіць ад паўночна-ўсходняга да паўднёва-заходняга накірункаў і разгаліноўваецца па ўсіх вобласцях Беларусі. Сёння ў зоне абслугоўвання Кобрынскага УМГ уся Брэсцкая вобласць за выключэннем Баранавічскага і Івацэвіцкага раёнаў, функцыянуюць газавымяральныя станцыі, дзве з якіх у Кобрынскім раёне, а трэцяя – у в. Высокае Камянецкага раёна. Праз магістральныя газапровады Івацэвічы-Даліна і Кобрын-Дзяржаўная мяжа у трубах дыяметрам 1200 і 1000 мм газ пастаўляецца ва Украіну і Польшчу. Паралельна працягнуты расійскі газапровад Ямал-Еўропа, капрэсарныя станцыі якога накіроўваюць каштоўнае паліва ў краіны Захаду.
На тэрыторыі краіны дзейнічаюць тры унікальныя ў сваім роде аб’екты – падземныя сховішчы газу, адно з якіх знаходзіцца ў в. Волчын Камянецкага раёна, – вотчына Кобрынскіх газавікоў. З лета і да пачатку ацяпляльнага сязону сюды, на глыбіню 1200 метраў праз пласты грунту, якія не прапускаюць газ і чымсці нагадваюць слоены пірог, праз сотню скважын запампоўваецца больш за 400 млн. кубаметраў “блакітнага паліва”.


-Гэты важны стратэгічны рэзерв дазваляе ажыццяўляць пастаўку газу без затрымак і збоеў спажыўцу, — тлумачыць Уладзімір Галашка. І гэта толькі пачатак. Падземнае сховішча працуе пачынаючы з 1999 года. Цяпер яно знаходзіцца ў рэжыме пусканаладачных работ і з’яўляецца вопытна-прамысловым аб’ектам, дзейнасць якога мае вялікія перспеткывы для засваення. Падземнае сховішча газу адрозніваецца высокай надзейнасцю, функцыянуе ў ваданосным слоі па промневай схеме адбора газу. Запампоўваюць і адбіраюць “блакітнае” паліва новыя моцныя кампрэсары імпартнай і расійскай вытворчасці.
Чарговы немалаважны накірунак дзейнасці Кобрынскага УМГ — продаж газу праз сетку аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый, адна з якіх знаходзіцца ў Кобрыне. Уладальнікі транспарту ўжо ацанілі ўсе плюсы экалагічнага паліва. Дарэчы ў Кобрыне аказваюцца паслугі па ўстаноўцы неабходнага абсталявання на аўтамабілі для язды на газе .
Адміністрацыя УМГ праводзіць рэгулярнае своечасовае умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, прымнажае высокакваліфікаваны кадравы патэнцыял, займаецца перанавучаннем супрацоўнікаў на базе свайго ж вучэбна-курсавога камбінату, куды, дарэчы прыязджаюць за ведамі курсанты з усёй Беларусіі. Нагадаем, што на сённяшні дзень супрацоўнкіамі Кобрынскага ўпраўлення магістральных газапровадаў з’яўляюцца больш за 590 чалавек.
Арганізацыя мае ў рспараджэнні аўтакраны, аўтавышку, трубаўкладчыкі, энерганасычаныя трактары, экскаватары, аўтобусы, грузавікі і інш. Прастояў ніколі не здараецца. Акрамя выкананя паўсядзённай працы, заўсёды УМГ аказвае дапамогу партнёрам, якім патрабуецца такая тэхніка.

У сувязі з падрыхтоўкай да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2009” праведзяна добраўпарадкаванне тэрыторыі арганізацыі, аказана матэрыяльная дапамога гораду – на ўездзе у Кобрын устаноўлены прыгожы дарожны знак і аўтобусная астаноўка. Дарэчы, славуты валун, які цяпер упрыгожвае ландшафт каля парку ім. А.В. Суворава дасталі з глебы супрацоўнікі Кобрынскага УМГ. Істотны уклад газавікі робяць і ў бюджэт раёна, куды толькі за адзін квартал паступае больш за 700 млн. рублёў. Пабудаваны галіновы дзіцячы яслі-садок №18 на 210 месцаў, на капітальны рамонт і рэканструкцыю якога было выдзелена больш за 1 млрд. рублёў, магазін, які размешчаны на тэрыторыі УМГ.
Паводле слоў Уладзіміра Галашкі, сакрэт поспеху арганізацыі і па ранейшаму ў ягоных кадрах. За шматгадовую, плённую працу быў узнагароджаны ордэнам Пашаны зваршчык Уладзімір Лісковіч. Эксаватаршыку Сцяпану Андрасюку– пераможцы конкрусаў прафісійнага майстэрства — сёлета была ўручана Ганаровая грамата Міністэрства энергетыкі. Падзяка Прэзідэнта краіны — намесніку начальніка УМГ Георгію Мізюку. Ганаровай граматай Мінэнерга была адзначана Галіна Сварцэвіч. Сёлета напярэдадні прафісійнага свята –Дняработнікаў нафтавай, газавай і палішнай прамсловасці званні “Заслужаны работнік ААТ “Белтрансгаз” прысвоена аператару тэхналагічных установак Валерыю Гаўрылюку, “Ветэран працы” –вадзіцелю Фёдару Чапко.
З года ў год падтрымліваецца добрая традыцыя працоўных дынастый. Напрыклад, задавальняючыя паказчыкі ў рабоце адзначаны ў вадзіцеляў бацькі і сына Васіля і Сяргея Шугаяў, Мікалая і Ігара Шаўчукоў,зваршчыкаў Сяргея і Андрэя Лаврушчавых.
Фізкультурнікі Кобрынскага УМГ рэгулярна займаюць прызавыя месцы ў раённых спартакіядах сярод працоўных калектываў раёна і міжгаліновых спаборніцтвах у вобласці. А калектыў мастацыкай самадзейнасці “Дубравіца” пад кіраўніцтвам Віктара Селядцова вабіць новых талентаў, якія імкнуцца развіць свае творчыя здольнасці.
На сённяшні дзень газіфікацыя Брэсцкай вобасці ўжо завершана. Тым не менш, у Кобрынскага УМГ “ААТ Белтрансгаз” работы і без гэтага хапае. “Блакітнае паліва” будзе яшчэ доўга карыстацца рэпутацыяй самага запатрабаванага. Польскія і украінскія партнёры ў цэлым даюць высокую адзнаку рабоце супрацоўнікаў мясцовага ўпраўлення магістральных газапровадаў за якасны транзіт. Ад айчыных спажыўцоў таксама паступаюць толькі пазітыўныя вотгукі. Падтрыманне дасягнутага высокага аўтарытэта арганізацыі і яе далейшае развіццё — галоўны прыарытэт Кобрынскага УМГ на бліжэйшую будучыню.
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара
На здымках: дыспечар газакампрэсарная станцыя ў в. Пецькі Павел Бекіш на “баявым пасту”; начальнік Кобрынскага УМГ ААТ “Белтрансгаз Уладзімір Галашка і начальнік газакампрэсарнай службы Міхаіл Дейнека; супрацоўнікі Кобрынскага УМГ выконваюць аператыўнае пераключэнне газу; галіновы дзіцячы яслі- дзіцячы садок №18 “Непаседы”; архіўны здымак – напрыканцы 70-х гадоў на лістападаўскай дэманстрацыі супрацоўнікі Кобрынскага лінейнага вытворчага ўпралення магістральных газапровадаў(зправа налева) начальнік арганізацыі Анатоль Дружылоўскі, галоўны інжэнер Мікалай Крыпіневіч, інжэнер-тэхнолаг Юрый Маслакоў, начальнік аўтатранспартнага цэха Яўген Воран, інжэнер тэлемеханікі Зігмунд Блюднік і Іван Багдановіч манцёр тэлемеханікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

http://www.all-diet.info.