В Кобрине состоялся семинар для корпоративных клиентов РУП «Белтелеком».

Тэлефон, інтэрнэт, тэлебачанне… Цяжка ўявіць сабе, якім было б наша жыццё без гэтых прывычных і неабходных рэчаў. Як усе гэтыя накірункі аб’ядноўваюцца ў паслугах РУП “Белтэлекам”, якія новыя рашэнні сёння прапаноўваюцца кліентам і якія планы на бліжэйшыя гады? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было пачуць на семінары для карпаратыўных кліентаў “Сучасныя паслугі РУП “Белтэлекам”, які прайшоў нядаўна на базе Кобрынскага раённага вузла электрычнай сувязі.

Як адзначыў начальнік Кобрынскага РУЭС Аляксей Дарафееў, ужо шмат гадоў РУП “Белтэлекам” забяспечвае жыхароў нашай краіны якаснай тэлефоннай сувяззю, доступам у інтэрнэт, а ў апошнія гады – і лічбавым інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA. І тое, што колькасць абанентаў з кожным годам расце, гаворыць аб тым, што кампанія рухаецца ў правільным накірунку, прыкладаючы ўсе намаганні, каб задаволіць патрэбы сваіх кліентаў найлепшым чынам. З гэтай нагоды на Кобрыншчыне сёння вядзецца актыўная мадэрнізацыя тэлефоннай сеткі – замест прывычных медных правадоў кладуцца валаконна-аптычныя, якія дазваляюць забяспечыць высокую якасць і значна пашырыць спектр паслуг. На сённяшні дзень у нашым горадзе па гэтай тэхналогіі падключаны 23 дамы – гэта больш за тысячу абанентаў, і ажыццяўляецца тэлефанізацыя новых дамоў. Дарэчы, 30 дамоў на валаконна-аптычныя лініі плануецца падключыць ужо ў гэтым годзе.

На працягу семінара яго ўдзельнікі ўбачылі шмат новага і цікавага як з пункта гледжання карпаратыўных кліентаў, так і звычайных грамадзян. Так, з боку першых вялікую зацікаўленасць выклікала паслуга “Віртуальная АТС”, якая дазваляе карыстацца магчымасцямі міні-АТС, не ўкладваючы грошай за яе фізічнае ўсталяванне. Таксама было прэзентавана лічбавае эфірнае тэлебачанне ZALA, якое дае магчымасць глядзець тэлеканалы нават там, дзе раней для гэтага не было тэхнічнай магчымасці. Не засталіся без увагі “Максіфон” – паслуга, якая забяспечвае галасавыя і іншыя спосабы сувязі праз інтэрнэт, і мабільны інтэрнэт, і інш. Пасля прэзентацыі гэтых і іншых паслуг госці мелі магчымасць як атрымаць адказы на пытанні, так і ўбачыць на свае вочы, як працуе тая ці іншая паслуга, пазнаёміцца з абсталяваннем.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *