З кліентам заставацца назаўжды

    З самай раніцы 24 кастрычніка ля новага будынку філіяла №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” шлі апошнія прыгатаванні да выязднога Праўлення гэтай фінансава-крэдытнай установы. Кожны супрацоўнік банка на чале з яго дырэктарам Ігарам Раўнейкам, рупліва рыхтаваліся да гэтага адказнага мерапрыемства. Дадзенае абяцанне кліентам – адкрыццё філіяла яшчэ да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2009” на новым месцы было няпроста выканаць. Хваляванні, работа да позняга вечара… Усё гэта было перажыта за некалькі месяцаў, каб гасцінна, сардэчна, з усмешкай адкрыць перад кліентам дзверы сучаснага і ўтульнага банка.
    І вось загучаў духавы аркестр. Банкаўскаія служачыя, прадстаўнікі грамадскасці апладысментамі сустракалі старшыню праўленя ААТ “ААБ Беларусбанк” Надзею Ермакову.
    -Кабрынчане атрымалі з нагоды правядзення “Дажынак” атрымалі многа цудоўнейшых будынкаў, адно з якіх стала не толькі сапраўдным упрыгожваннем горада, але і месцам, дзе можна хутка і якасна атрымаць увесь спектр банкаўскіх паслуг як для юрыдычных, так і фізічных асоб, — адзначыла ў сваім выстпуленні Надзея Андрэяўна.
    На самой справе не толькі знешні выгляд банка вабіць шматлікіх кліентаў, але і прывабныя умовы, на якіх ажыццяўляюцца справы. Як адзначыў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Алег Кузіч, прыемна. што паводле склаўшайся традыцыі “Беларусбанк” падтрымлівае і рэальны секатр эканомікі. У прыватнасці такую дапамогу адчулі на сябе такія мясцовыя прадпрыемствы, як кансервавы завод, швейная фірма “Лона”, Інструментальны завод “СІТОМА” і інш. Банкаўская сістэма з’яўляецца надзейным правадніком дзяржаўных праграм па аздараленню вытворчасці, і яго далейшага развіцця.
    Вялдікія словы падзякі выказваліся ў бок будаўнікоў з ААТ “Будтрэст№8” г. Брэста за аператыўнасць высокую якасць работ пры ўзвядзенні такога сучаснага і арыгінальнага па дызайне будынка у г. Кобрыне. Кіраўнік бударганізацыі Міхаіл Водчыц ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў сімвалічны ключ Надзеі Ермаковай, якая ў сваю чаргу ўручыла яго дырэкатру філіяла №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ігару Раўнейке.
    Таксама перад уваходам у банк адбылася афіцыйная цэрмонія яго адкрыцця – удзельнікі мерапрыемства перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку.
    У час правядзення Праўлення Беларусбанка Надзея Ермакова адзначыла, што аналагічныя цэрымоніі адбыліся сёлета ў Паставах і Стаўбцах, дзе гараджане таксама атрымалі новыя будынкі банкаў. Любая аўтарытэтная фінансава-крэдытная ўстанова павінна мець сур’ёзную матэрыяльную базу, каб прывабіць кліента. Сёння “Беларусбанк” па праву займае лідыруючыя пазіцыі ў краіне па крэдытаванню юрыдычных і фізычных асоб, эмітыраванню банкаўскіх пластыкавых картачак, па ўкладам насельніцтва. Ягоныя філіялы і аддзяленні,якіх налічваецца больш за 2 000, вядуць свае справы ў кожным раённым цэнтры, у тым ліку і на сяле. Радуе і пастаяннае пашырэнне спектра банкаўскіх паслуг. У Кобрыне ўжо сёння кліенты маюць магчымасць апрабіраваць новыя прадукты ў філіяле №113, такія як электронная чарга і рэалізацыя атэставаных брыльянтаў, грашовыя пераводы для фізічных асоб “BLIZKO”, іІнтэрнет-банкінг і інш.
    Раман МЕЛЬНІК
    Фота аўтара
    На здымку: старшыня праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Надзея Ермакова ўручае сімвалічны ключ ад будынка філіала №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” яго дырэктару Ігару Раўнейке

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *