В Кобрине возобновило свою деятельность православное молодёжное братство имени святого мученика Иоанна Воина.

…Васямнаццаць юнакоў і дзяўчат разам з настаяцелем храма Уладзімірам Мацкевічам звярнуліся з малітвай да Бога. Менавіта так распачынаецца кожны занятак праваслаўнага маладзёжнага брацтва імя святога мучаніка Іаана Воіна, якое дзейнічае пры Свята-Увядзенскім храме.

— Новы імпульс праваслаўнае брацтва атрымала два гады таму. Навучэнцы СШ № 4 з энтузіязмам падхапілі маю ініцыятыву, — расказвае Уладзімір Мацкевіч. — Яны пачалі раз у тыдзень  наведваць храм і вывучаць Слова Божае. Ведаеце, у гэтых рабят гарачае сэрца і чыстая душа. Разам з іх бацькамі і іншымі аднадумцамі імкнемся падтрымаць іх шчырае імкненне.

Як паведаміў стараста праваслаўнага брацтва Андрэй Міневіч, у час летніх канікулаў прадстаўнікі брацтва самі пажадалі аказаць пасільную дапамогу ў будаўніцтве храма. Сёлета юнакі і дзяўчаты наведалі Жыровіцкі манастыр, прымалі ўдзел у паломніцтве па храмах Берасцейшчыны, сустракаліся з аднадумцамі з Жабінкі.

Уладзімір Мацкевіч падкрэслівае, што ніхто з праваслаўнага маладзёжнага брацтва не грашыць шкоднымі прывычкамі. Добрыя паводзіны рабяты прапагандуюць і ў сваёй школе. Нядаўна за кошт ахвяраванняў вернікаў быў набыты стол для пінг-понга з камплектамі ракетак, устаноўлены ў памяшканні, якое прадаставіў рабятам адзін з кобрынскіх прадпрымальнікаў. Цяпер тут праводзяцца спаборніцтвы. У перспектыве, адзначае Уладзімір Мацкевіч, колькасць спартыўнага інвентару будзе папаўняцца.

У наступным годзе рабяты плануюць рэалізаваць шмат цікавых і карысных ідэй. Напрыклад, стварыць валанцёрскія групы, якія будуць дапамагаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы па гаспадарцы, на прысядзібных участках.

Свяшчэннік Уладзімір Мацкевіч нагадвае чытачам, што праваслаўнае маладзёжнае брацтва імя святога мучаніка Іаана Воіна заўсёды адкрыта для новых удзельнікаў. Жадаючыя далучыцца да гэтага руху могуць патэлефанаваць  па нумары: 5264001 (МТС).

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: свяшчэннік Уладзімір Мацкевіч разам з удзельнікамі праваслаўнага маладзёжнага брацтва; вось так цікава праходзяць спаборніцтвы па настольным тэнісе.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *