“Кобрынскія музыкі” — з новымі ўзнагародамі!

Нядаўна народны ансамбль народнай музыкі і песні “Кобрынскія музыкі” Кобрынскага РАУС пад кіраўніцтвам Віктара Селядцова прадэманстраваў высокі клас свайго выканальніцкага майстэрства адразу ў двух прэстыжных конкурсах.

У кастрычніку ў Жабінцы праводзіўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці аддзелаў унутраных спраў Брэсцкай вобласці “Верныя мы абавязку свайму заўсёды”, у якім, акрамя кабрынчан, прынялі ўдзел яшчэ сем творчых калектываў самадзейнасці Брэстчыны. Нашы землякі падрыхтавалі арыгінальную праграму, якая складалася з папулярных беларускіх народных песень – “Ой, на гары каліна”, “Марусенька” ў апрацоўцы Віктара Захарчанкі, шматлікіх частушак і інш. Наш ансамбль выдатна падрыхтаваўся да гэтага адказнага конкурсу. Бліскуча на сцэне ў Жабінцы выступілі Аляксандр Саўчанка, Аляксандр Марчук, Дзмітрый Швед, Мікалай Гліна, Дзмітрый Блядай і Ігар Галаўко. Вяла канцэртную праграму на роднай мове Марыя Каладзінская.
Як адзначае Віктар Селядцоў, канкурэнцыя ў час выступленняў была жорсткай. Кабрынчане занялі другое месца. А перамаглі супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС г. Брэста. Тым не менш, журы конкурсу вырашыла даць “зялёнае святло” кабрынчанам на ўдзел у гала-канцэрце агляду-конкурсу, які праводзіўся ў лістападзе ў горадзе над Бугам і быў прысвечаны Дню ўшанавання ветэранаў МУС Рэспублікі Беларусь. І на гэты раз нашы землякі аказаліся ў ліку мацнейшых. За свае намаганні яны ўдастоены дыплома УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: народны ансамбль народнай музыкі і песні “Кобрынскія музыкі” з заслужанымі ўзнагародамі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *