В Кобрине открылся новый торговый объект — брэнд-секция ИООО “ANREX».

Гандлёвы аб’ект, у свой час вядомы як Сувораўскі, на сваім вяку перажыў ужо некалькі рэарганізацый – спачатку ў ім рэалізоўваліся прадукты харчавання, потым – гаспадарчыя тавары, яшчэ пазней ён некаторы час не працаваў увогуле… Сёння гэты магазін Кобрынскага райспажвўтаварыства атрымаў новае аблічча. Тут адкрылася брэнд-секцыя ЗТАА “ANREX» — прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю мэблі.


— Наша прадпрыемства ў першую чаргу робіць акцэнт на якасці – гэта і пліта з нізкай эмісіяй фармальдэгідаў, і загаратаванае шкло, і надзейная фурнітура вядомых вытворцаў, — расказвае дырэктар ЗТАА “ANREX” Сяргей Таўкачоў. – Да гэтай пары вытворчасць у асноўным была арыентавана на экспарт, але зараз пачынаем працаваць і на беларускім рынку. Упэўнены, што на Кобрыншчыне наша мэбля павінна знайсці сваіх пакупнікоў.


У новым магазіне наведвальнікі маюць магчымасць ацаніць як закончаныя кампазіцыі, так і асобныя прадметы мэблі і інтэр’ера, шырокі спектр тавараў прапаноўваецца на заказ. Дарэчы, гэта не першы вопыт Кобрынскага райспажыўтаварыства ў гэтай сферы — падобная кропка з прадукцыяй ТАА “Black Red White” ўжо працуе на выездзе з Кобрына, побач з магазінам “Планета”. Як адзначыла намеснік старшыні праўлення Кобрынскага райспажыўтаварыства Ірына Касянчук, гэты вопыт аказаўся ўдалым – будзем спадзявацца, што і новы магазін прыдзецца даспадобы кабрынчанам.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *