Прадстаўнікі кобрынскага турбізнесу ўдастоены прэстыжных узнагарод.

Нядаўна ў Мінску былі падведзены вынікі XI рэспубліканскага конкурсу “Пазнай Беларусь!”, які традыцыйна праводзіцца пад эгідай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага агенцтва па турызме і рэдакцыі газеты “Турызм і адпачынак”.

У намінацыі “За ўклад у развіццё беларускага турызму” дыпламантам конкурсу стаў Кобрынскі райвыканкам. Звання “Лепшы аб’ект аграэкатурызму” была ўдастоена аграэкасядзіба “На Зарэчнай вуліцы” (вёска Пескі), гаспадарамі якой з’яўляюцца Ала і Сяргей Палікарпук. Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Віншуем!
Ул. інф.
фота
: by.holiday.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *