У Кобрыне адбылося творчае мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Дзмітрыя Фалькоўскага.

Трагічна склаўся лёс Дзмітрыя Фалькоўскага – паэта, якога называюць класікам украінскага “расстралянага адраджэння”, і нашага земляка, які нарадзіўся на Кобрыншчыне, у вёсцы Вялікія Лепесы. Сярод тых, хто прыйшоў на літаратурна-музычны вечар, арганізаваны Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і грамадскім аб’яднаннем “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня”, былі самыя розныя людзі практычна ўсіх узростаў — каго аб’яднала любоў да творчасці, да жывога паэтычнага слова, да сапраўднага мастацтва. Творы Фалькоўскага змянялі вершы на ўкраінскай мове, напісаныя нашымі сучаснікамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Сцяпан Давідзюк, Уладзімір Барысюк, Васіль Несцярук, Міхаіл Петруковіч, Аляксандр Саўчанка і іншыя.

Поўную версію матэрыяла, які падрыхтаваў карэспандэнт Дзмітрый Бялоў, чытайце на старонках «Кобрынскага весніка»!

фота Дзмітрыя Бялова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *