У маладзёжных саюзах — папаўненне

    На мінулым тыдні ў дзіцячай школе мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прыняцця ў рады акцябрат, піянераў і членаў “ГА “БРСМ” прадстаўнікоў навучальных устаноў Кобрыншчыны. Зала ледзь умясціла ўсіх удзельнікаў і гасцей гэтага свята.

    Вітала моладзь начальнік аддзела ідэалагічнай работы Кобрынскага райвыканкама Галіна Бурдыка, якая адзначыла, што будучыня краіны залежыць ад маладых людзей, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
    Традыцыі маладзёжнага руху на Кобрыншчыне вельмі моцныя. Аб гэтым красамоўна сведчаць лічбы. Сёння вядуць карысныя справы больш за 3000 акцябрат і 3000 бээрсээмаўцаў, палова вучняў 4-7 класаў школ Кобрынскага раёна з’яўляюцца піянерамі.
    …Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Вядучыя запрасілі на сцэну новаспечаных акцябрат, піянераў і членаў “БРСМ”, якім ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі значкі і членскія білеты Галіна Бурдыка, старшыні Брэсцкага абласнога Савета піянерскай арганізацыі і абласнога камітэта ГА “БРСМ” Святлана Мірчук, Віктар Фісюк і другі сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун. У той дзень за работу з актывам граматай цэнтральнага савета ГА “БРПА” была ўзнагароджана педагог-арганізатар гімназіі г. Кобрына Марыя Кульчынская.

    Раман МЕЛЬНІК.
    Фота аўтара.

    НА ЗДЫМКУ: членскія білеты БРСМ уручаюць кобрынскай моладзі першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Віктар Фісюк і другі сакратар Кобрынскага РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун; новаспечаныя піянеры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *