Кобринская районная организация РОО «БелТИЗ» отметила День матери

Куды б ні закідвала нас жыццё і якіх бы вышынь мы ні дасягалі, мы заўсёды з задавальненнем і асалодай вяртаемся ў бацькоўскі дом — да нашых матуль. Таму што толькі матуля заўсёды зразумее, падкажа, дапаможа і  прабачыць – нягледзячы на  тое, што  мы, дзеці, не так ужо часта знаходзім для яе час. Менавіта Дзень маці стаў нагодай урачыстага мерапрыемства, арганізаванага Кобрынскай раённай арганізацыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”, якое прайшло нядаўна ў Кобрынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

— Усяго ў арганізацыі 112 жанчын, — расказвае старшыня Кобрынскай РА ГА “БелТІЗ” Валянціна Смяховіч. – Сёння мне хацелася б ад усёй душы павіншаваць усіх іх з гэтым цудоўным святам і пажадаць заўсёды быць сапраўдным увасабленнем жыццёвай мудрасці і чысціні.

На працягу сустрэчы ўсе ўдзельніцы атрымалі віншаванні і памятныя падарункі ад Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”. Сапраўдны святочны настрой прысутным падарылі прадстаўнікі самадзейнасци, а таксама  клуба сямейнага чытання пры Дзівінскай сельскай бібліятэцы. Дарэчы, гэтая святочная сустрэча  практычна супала з пачаткам месячніка “Чалавек з белай палкай”, які праводзіцца на тэрыторыі вобласці з 15 кастрычніка па 15 лістапада.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *