Кампазіцыя кобрынскага зелянгаса – найлепшая!

Такое прызнанне атрымаў сапраўды вельмі прыгожы твор работнікаў зелянгаса КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, з якім яны нядаўна ўдзельнічалі ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя майстры “Ляхавічы-2013”.


За кампазіцыю “Кветкавая планета”, якая гарманічна ўключае ў сабе самыя розныя элементы кветкавага дэкору, яны былі ўзнагароджаны Дыпломам І ступені ад Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Як адзначылі самі стваральнікі гэтага шматколернага летняга цуду, ідэя выношвалася і абмяркоўвалася не толькі сярод саміх рабочых зялёнага будаўніцтва, яна таксама адточвалася з удзелам кіраўніцтва КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, іншых зацікаўленых асоб. І хоць на стварэнне кампазіцыі былі затрачаны немалыя сродкі – толькі па самых сціплых падліках давялося выдаткаваць 10 мільёнаў рублёў, прызнанне таленту нашых майстроў абсалютна аб’ектыўнае. Кабрынчанам вельмі прыемна, што падобныя кветкавыя “планеты” з’яўляюцца непаўторным упрыгажэннем нашага роднага горада.
НА ЗДЫМКУ: рабочыя зялёнага будаўніцтва ў “гарачы” дзянёк падрыхтоўкі букетаў да Дня ведаў (злева направа): Надзея Жук, Алена Рыжук, Наталля Распамарова, Марыя Сталярская і Наталля Шавялёнак.
Ігар СІДАРУК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *