Один из старейших парков Беларуси отпраздновал юбилей.

У першы дзень верасня ў парку імя А.В. Суворава было шматлюдна і весела нягледзячы на дакучлівы восеньскі дождж. У гэты дзень тут адзначаліся адразу тры адметныя даты: 245 гадоў з дня заснавання парку, 65 гадоў, як ён стаў цэнтральным гарадскім паркам культуры і адпачынку, і 50 гадоў, як зацверджаны помнікам прыроды і садова-паркавага мастацтва. Падчас свята публіка магла далучыцца да гісторыі парку на трох тэатралізаваных пляцоўках “Губерніянскай”, “Савецкай” і “Народнай”. Адведаць бясплатных духмяных бліноў, кашы і чаю, з вялікімі скідкамі пакатацца на атракцыёнах, прагуляцца да фантана, дзе разгарнулі сваю дзейнасць кобрынскія рамеснікі, мастакі, візажысты. Асаблівым акордам свята стала канцэртная праграма расійскага спевака Андрэя Бандэры.

Уласн. інф.
Фота Ігара СІДАРУКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *