Ход уборочной кампании на Кобринщине проинспектировала мобильная группа.

Кантроль за выкананнем тэхнікі бяспекі і норм аховы працы, прадухіленне вытворчага траўматызму, матэрыяльнае стымуляванне працаўнікоў — гэтыя пытанні знаходзіліся ў цэнтры ўвагі мабільнай групы, якая на мінулым тыдні ажыццяўляла маніторынг ходу ўборачнай кампаніі ў гаспадарках Кобрыншчыны.

Як адзначыў галоўны тэхнічны інспектар аховы працы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Павел Фядотаў, галоўная мэта візіту – аказаць кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў комплексную інфармацыйна-прававую падтрымку, сумеснымі намаганнямі выправіць магчымыя недахопы, а таксама заахвоціць перадавікоў жніва-2013 прыемнымі падарункамі.
Члены групы наведалі ААТ “Агра-Кобрынскае” і пераканаліся, што тут надаецца пільная ўвага пытанням працоўнай дысцыпліны, персанал забяспечаны спецадзеннем, створаны камфортныя ўмовы для быту работнікаў, два разы на дзень гарачае харчаванне дастаўляецца непасрэдна ў поле, своечасова праводзяцца інструктажы з персаналам і інш.


І вынікі на жніве радуюць. Як паведаміў дырэктар ААТ “Агра-Кобрынскае” Сяргей Селівестраў, па стане на 8 жніўня ў гаспадарцы ўбрана 74,7 працэнта плошчаў збожжавых культур. Ураджайнасць склала 55,3 цэнтнера з гектара. Добра ўрадзілі азімыя пшаніца і трыцікале. Ва ўрачыстай абстаноўцы Павел Фядотаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук павіншавалі экіпаж Сяргея Жолаха і Сцяпана Кубая, якія атрымалі заслужаныя падарункі перад выхадам у поле. Вопытныя прафесіяналы на камбайне “Палессе GS12” 6 жніўня намалацілі тысячу тон збожжа.


З аналагічнай місіяй члены мабільнай групы наведалі ААТ “Стрыгава”. Тут таксама пільна і ўважліва ставяцца да выканання ўсіх неабходных норм бяспекі і аховы працы. На вытворчым участку №1 на плошчы ў 90 гектараў ажыццяўлялася ўборка яравой пшаніцы сорту “мунк”. Памятныя прызы атрымалі “тысячнікі” гаспадаркі Леанід Мядзведзеў і Мікалай Брыштэн, якія працуюць на камбайне “Джон-Дзір”. Усяго ж у ААТ “Стрыгава” ўбрана 82,4 працэнта збожжавых пры ўраджайнасці 36,2 цэнтнера з гектара.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКАХ: экіпаж Сяргея Жолаха і Сцяпана Кубая з ААТ “Агра-Кобрынскае”; экіпаж Леаніда Мядзведзева і Мікалая Брыштэна з ААТ “Стрыгава”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *