В Кобринском районе состоялся очередной слёт байкеров (+фото).

Раніцай у мінулую суботу ўладальнікі двухколавых жалезных “коней” самых розных марак і памераў з Кобрына, Брэста, Бярозы, Івацэвічаў і іншых куткоў вобласці ў трэці раз запар пад эгідай Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ пры падтрымцы Кобрынскага РАУС правялі злёт матацыклістаў. Яго галоўная мэта – інфармацыйна-тлумачальная работа з моладдзю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі раёна.


З плошчы імя Леніна кавалькада прыкладна з трыццаці матацыклаў накіравалася ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Хваля”. Тут іх з нецярплівасцю чакалі. Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён адзначыў, што з кожным годам мясцовы байкерскі рух прыцягвае пад свае сцягі ўсё больш аматараў мотатэхнікі. Многія з матацыклістаў прымаюць удзел у раённым аўтапрабегу па месцах баявой славы і шэрагу іншых масавых мерапрыемстваў. Валянцін Васільевіч ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў начальніку летняга лагера Вячаславу Ходзіну больш як дзвесці флікераў, якія былі прэзентаваны дзецям. Падарункі набыты за сродкі Кобрынска-Маларыцкай ДТСААФ і ПУА “Кобрынскі навучальны цэнтр “Вялікая Мядзведзіца”.
Звяртаючыся да моладзі, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Сяргей Іўчанкаў падкрэсліў, што менавіта кобрынскія прадстаўнікі байкерскага руху з’яўляюцца ўзорнымі вадзіцелямі і заўсёды імкнуцца да плённага супрацоўніцтва. Задача вельмі актуальная – не дапусціць траўматызму на дарогах, палепшыць культуру кіравання транспартнымі срокамі сярод усіх удзельнікаў дарожнага руху.
Таксама перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступіў старшыня Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ Уладзімір Шпендзік.
У фінальнай частцы сустрэчы матацыклісты расказалі прысутным аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху. Любы жадаючы меў магчымасць пракаціцца на матацыклах.
Таксама ў той дзень з дабрачыннай місіяй матацыклісты завіталі ў Кобрынскі дзіцячы дом. Яны ўручылі дзецям фрукты і цукеркі, пажадалі моцнага здароўя і поспехаў у вучобе, нагадалі аб важнасці бездакорнага выканання правілаў дарожнага руху.
Завяршыўся злёт матацыклістаў на тэрыторыі аздараўленчага лагера “Бярозка”, дзе былі арганізаваны культурна-масавыя мерапрыемствы.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Внутренняя и наружная канализация.