Свята маладосці адзначалі ў Кобрыне.

У мінулую нядзелю ў парку імя А.В. Суворава праходзілі культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі.  Зразумела, працавалі атракцыёны, выязны гандаль. Свае вырабы з драўніны і іншых прыродных матэрыялаў прэзентавалі народныя майстры. У асноўным наведвальнікі гуртаваліся на пляцоўцы каля амфітэатра. Тут з амаль двухгадзіннай сольнай творчай праграмай выступіў брэсцкі спявак-аматар Аляксей Фядчук.


Упершыню на святкаванне Дня моладзі ў якасці гасцей былі запрошаны мясцовыя прыхільнікі матацыклаў. На сваіх двухколавых “конях” яны спыніліся на пляцоўцы перад цэнтральным уваходам у парк і азнаёмілі моладзь з разнастайнай магутнай тэхнікай, напомнілі прысутным аб бездакорным выкананні Правілаў дарожнага руху і нават пракацілі ўсіх жадаючых на матацыклах па спецыяльна абсталяванай побач трасе.
Вечарам выступала пінская студыя сучаснага танца “Навігатар”, удзельнікі якой прадэманстравалі гледачам пад грукат магутных басоў з дынамікаў элементы хіп-хопа, брэйк-данса. Спадабаліся маладым і паказальныя выступленні скейтбардыстаў пад музыку.
Паднімалі настрой прысутным славуты гумарыст-парадыст з Мінска Аляксандр Бабарыкін і супрацоўнікі парку, якія арганізавалі шмат цікавых віктарын і конкурсаў.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Свята маладосці адзначалі ў Кобрыне.: 3 комментария

  • 2013/07/18 в 23:49
    Permalink

    Большое спасибо! Буду очень признателен.))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2013/07/13 в 17:39
    Permalink

    Ваше мнение интересно. Мы обсудим этот вопрос и, возможно, подготовим соответствующий материал.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2013/07/10 в 23:52
    Permalink

    После Дожинок наш парк стал красивее и уютнее. НО!!! Праздников не стало. Видно лишь пародию на них. Если что-то и пытаются сделать, то это выглядит как: 1) принудиловка (просто надо сделать и все); 2) однотипно и однообразно. Раньше было лучше. КВ, не подскажите почему? Это далеко не только мое мнение. Может, репортаж какой сделаете? А может после Дожинок поменялись какие законы проведения увеселительных мероприятий?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *