За прыгажосцю – у кобрынскі аквапарк

Паскораны рытм сучаснага жыцця і стрэсы накладваюць негатыўны адбітак на стан нашага здароўя. Аб тым, як правільна падтрымліваць у тонусе свой арганізм, выглядаць прывабным, ішла размова на нядаўняй прэзентацыі, якая праводзілася ў Кобрыне пад эгідай мінскай касметычнай кампаніі “Каралева бай” і аквапарку. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі вядучых спа-салонаў і салонаў прыгажосці Брэстчыны.


Распачалося мерапрыемства з адкрыцця другога касметычнага кабінета ў аквапарку. Увазе прысутных быў прадстаўлены апарат безын’екцыйнай мезатэрапіі “Infusion”, які дазваляе ажыццяўляць разнапланавыя працэдуры – ліфтынг твару, амалоджваючую тэрапію, павышэнне тонусу і эластычнасці скуры па ўсім целе, антыцэлюлітныя праграмы, лячэнне гіперпігментацыі і інш. Як паведаміў дырэктар КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Сяргей Ялец, неабходнасць пашырыць сферу сваёй дзейнасці выклікана перш за ўсё павышаным попытам на касметалагічныя паслугі сярод шматлікіх кліентаў. Верным памочнікам у справах з’яўляецца кампанія “Каралева бай”. Кіраўнік аддзела продажаў гэтай арганізацыі Вольга Вітушка паведаміла, што ў кобрынскі аквапарк наладжана пастаўка неабходных касметалагічных сродкаў і абсталявання, рэгулярна ажыццяўляецца навучанне і павышэнне кваліфікацыі персаналу і інш.
У той жа дзень спецыялісты кампаніі ”Каралева бай” у выглядзе слайд-шоу праінфармавалі прысутных аб апошніх сусветных тэндэнцыях на рынку спа-працэдур, прэзентавалі прафесійныя касметычныя сродкі і магчымасці апарата для лячэнння вакуумам і лімфадрэнажу “Starvac S’One”, правялі цікавыя майстар-класы.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: майстар-клас праводзіць трэнер кампаніі “Каралева бай” Ірына Бабаева.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *