В Кобрине появились остановки городского транспорта с живописью.

Чаканне грамадскага транспарту ў летнюю спякоту цяжка назваць прыемнай справай. Тым больш цікавым быў сюрпрыз, які аднойчы сустрэў пасажыраў на аўтобусным прыпынку “Сельмаг”, што ў раёне былога ваеннага гарадка і вёскі Вялікія Лепесы. Маркотная атмасфера тыпавога павільёна тут нібыта па чараўніцтву ператварылася ў маляўнічы пейзаж, які зараз дорыць кожнаму хвілінку пазітыўных эмоцый і добрага настрою. Бяжыць кудысьці сіняй стужкай рэчка, зелянее лес, сядзіць на беразе рыбалоў з вудай, ляціць у вышыні прыгожы бусел…


Як адзначыў начальнік ДРБУ-201 Аляксандр Марыневіч, гэты аўтобусны прыпынак – далёка не адзіны прыклад такога вось творчага падыходу. Усяго па Кобрынскім раёне аздоблена каля 20-ці павільёнаў. Выконвалі работы па падраду навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа пад кіраўніцтвам сваіх майстроў. Акрамя павільёнаў, у рамках вытворчай практыкі моладзь займалася аднаўленнем бардзюраў, вертыкальнай разметкі і многіх іншых элементаў, якія таксама ўносяць свой уклад у шматграннае паняцце ўтульнасці, акуратнасці і камфорту нашай Кобрыншчыны. Дарэчы, і аб’явы на пафарбаваныя сцены павільёнаў сталі клеіць значна менш – відаць, не падымаецца рука псаваць прыгажосць.
Так што застаецца толькі падзякаваць калектыву ДРБУ-201 і навучэнцам мастацкага каледжа за выдатную ідэю, за творчы падыход да звычайных рэчаў і за сапраўдны глыток свежага паветра, якога так часта не хапае ў нашым мітуслівым жыцці.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

В Кобрине появились остановки городского транспорта с живописью.: 1 комментарий

  • 18/12/2013 в 20:43
    Permalink

    Остановка действительно очень красивая. Но проидите несколько метров на территорию бывшего военного городка (особено дорога вокруг котельни). Грязь по колено, освещение соответствующее. Тротуара нет. Все время приходится лавировать между проезжающими машинами и озерами воды и грязи в осенне-зимний перид.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *