Чем привлечь туриста в Кобрин? (+фото)

Менавіта такое злабадзённае пытанне і было асноўным на семінары-практыкуме “Этнаграфічны турызм як спосаб адраджэння і захавання этнакультурнай спадчыны Беларусі”, які праводзіўся пад эгідай ДУ “Нацыянальнае агенцтва па турызме” ў мінулы аўторак на Кобрыншчыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за трыццаць прадстаўнікоў турыстычнай бізнес-індустрыі Мінска, шэрагу беларускіх ВНУ, сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэт-парталаў.

Як паведаміла вядучы спецыяліст аддзела якасці і навучальна-аналітычнай работы ДУ “Нацыянальнае агенцтва па турызме” Ірына Алюніна, галоўная задача семінара – азнаёміцца з патэнцыялам этнаграфічнага турызму Брэстчыны, пераняць у калег перадавы прафесійны вопыт і веды.

Сталічныя госці наведалі аграсядзібу “Палескія традыцыі” ў вёсцы Андронава. Мілагучныя песні і старажытныя абрады на мясцовым дыялекце, драўляная хатка з прадметамі быту продкаў, апетытныя прысмакі беларускай кухні… Як падкрэсліла гаспадыня сядзібы Ніна Главацкая, менавіта палескі каларыт прываблівае сюды турыстаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Францыі і інш. Вернымі памочнікамі ў штодзённых справах з’яўляюцца не толькі родныя і блізкія Ніны Нікіцічны. Фальклорны калектыў “Сонейка” Шамятоўскай базавай школы сумесна з іншымі самадзейнымі артыстамі Кобрыншчыны рыхтуюць для наведвальнікаў сядзібы рознапланавыя тэматычныя праграмы.

Сёлета ў Кобрынскім і Жабінкаўскім раёнах пачаў сваю работу зялёны маршрут “Муховэцька кумора”. Дырэктар РФАУ “Атлант” Валянціна Бараноўская ў выглядзе слайд-шоу падрабязна азнаёміла ўдзельнікаў семінара з гэтым праектам.

Наступны пункт візіту – аграэкасядзіба “На Зарэчнай вуліцы”. Тут праводзіліся майстар-класы па вырабе сувенірнай прадукцыі з удзелам мясцовых майстроў народных промыслаў, гатаваліся прысмакі па бабуліных рэцэптах. Таксама госці завіталі ў парк імя А.В. Суворава.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: Ніна Главацкая сустракае ўдзельнікаў семінара; фальклорны калектыў “Сонейка”.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *