Чацвёртая – спартыўная

    Цудоўныя краявіды Дзівінскага возера. Цёплае летняе надвор’е. Непаўторны водар свежага ляснога паветра. Гэта – не дарагі санаторый, гэта – дзіцячы аздараўленчы лагер “Хваля”, у якім не так даўно адбылося ўрачыстае адкрыццё апошняй – чацвёртай, так званай “спартыўнай” змены. Назва гаворыць сама за сябе. Як адзначыў начальнік лагера Мікалай Зданевіч, чацвёртая змена запрашае да сябе ў першую чаргу тых, хто сябруе са спортам.

    — Адпачываюць у асноўным навучэнцы КСДЮШАР, — расказвае Мікалай Іванавіч, – усяго 283 чалавекі. І адпачываюць вельмі актыўна – кожны дзень каля трох гадзін займаюць трэніроўкі па адпаведных відах спорту – лёгкай атлетыцы, баскетболу, боксу. Гэта – без уліку спартыўных гульняў у вольны час. Заняткі праводзяць тыя ж самыя трэнеры, якія да таго працавалі з дзецьмі ў школе.
    Гэта, безумоўна, мае свае перавагі. Дзецям не трэба прывыкаць да выхавальнікаў – іх яны добра ведаюць па сваіх спартыўных секцыях. А трэнеры, у сваю чаргу, ведаюць дзяцей – і маюць магчымасць з улікам гэтага да кожнага знайсці індывідуальны падыход. А дапамагаюць у гэтым студэнты педагагічных ВНУ, якія замацоўваюць на практыцы свае метады работы з дзецьмі.
    Аднак адным спортам справа не абмяжоўваецца – адпачынак, як вядома, павінен быць разнастайным. Акрамя трэніровак, спартыўных спаборніцтваў і ўжо звычнага для лагера двухразовага штодзённага плавання (у распараджэні дзяцей на возеры ёсць 6 катамаранаў), выхаванцы прымаюць удзел у традыцыйных лагерных справах – конкурсах “Міс і Містэр–лагер”, малюнкаў на асфальце, разнастайных выхаваўчых і культурных мерапрыемствах.
    Пра апошнія, дарэчы, трэба сказаць асобна. Лагер пастаянна наведваюць музей Брэсцкай крэпасці, Брэсцкі краязнаўчы музей з цікавымі выставамі і экспазіцыямі, а таксама Брэсцкі тэатр лялек. Толькі за 19 дзён мінулай змены такіх гасцей дзеці сустракалі 6 разоў. У выхаванцаў “спартыўнай” змены, якая працягнецца да 22 жніўня, ўсё самае цікавае яшчэ наперадзе…
    Дзмітрый БЯЛОЎ.
    Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Хорошая фурнитура для пластиковых окон купить дешево http://евроокна174.рф/index/furnitura_g_u/0-29!