Кобринские легкоатлеты собрались покорить Европу.

Шэсць разоў у тыдзень даводзіцца напружана і мэтанакіравана трэніравацца лёгкаатлетам КСДЮШАР Дыяне Дзямбоўскай, Карыне Радзько і Віталю Назаруку, каб прадэманстраваць высокія вынікі на еўрапейскім маладзёжным алімпійскім фестывалі, які адбудзецца сёлета ў г. Утрэхт (Нідэрланды) з 14 па 19 ліпеня. На гэты прадстаўнічы форум з розных краін з’едуцца самыя яркія спартыўныя таленты 1997-1998 гадоў нараджэння.

Пуцёўку ў Нідэрланды нашы спартсмены заваявалі на рэспубліканскай спартакіядзе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у маі, на якой былі ўдастоены залатых медалёў у асабістых заліках, не пакінуўшы ніводнага шансу сваім сапернікам.

Рыхтуюць нашых “зорачак” да адказных стартаў таленавітыя трэнеры спартыўнай школы Мікалай Новік, Алена Раманюк, Валерый Мендзель, Дзмітрый і Людміла Кунац. Як сведчаць выкладчыкі, кабрынчане “зараджаны” на перамогу і ўпэўнены ў сваіх сілах. Пажадаем нашым землякам вярнуцца з Утрэхта з залатымі медалямі!

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Карына Радзько, Мікалай Новік, Віталь Назарук, Дыяна Дзямбоўская, Алена Раманюк.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *