Старшыня Кобрынскага райспажыўтаварыства Андрэй ПЕРЧАНКА: “Дастаўляем тавар і ў аддаленыя вёскі Кобрыншчыны”.

Кобрынскае раённае спажывецкае таварыства ў адпаведнасці з рэаліямі рэалізуе мерапрыемствы па аптымізацыі сваёй дзейнасці. Аб гэтым расказвае старшыня Кобрынскага райспажыўтаварыства Андрэй ПЕРЧАНКА.
— Па стане на 1 красавіка 2013 года ў раёне функцыянуюць 8 магазінаў райспажыўтаварыства ў горадзе і 95 — у сельскай мясцовасці. Адна з нашых галоўных задач – мадэрнізацыя гандлёвых аб’ектаў з улікам патрабаванняў часу. У Залескім магазіне ўсталявана новае дадатковае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, зроблены рамонт, значна павялічыўся асартымент тавараў. У красавіку гэтага года распачалося будаўніцтва яшчэ аднаго магазіна райспажыўтаварыства плошчай 80 квадратных метраў, каб палепшыць гандлёвае абслугоўванне вяскоўцаў.
У магазіне ў Хідрынскім аграгарадку сёлета таксама выканаем рамонт, зробім перапланіроўку памяшканняў, у адпаведнасці з энергазберагаючымі тэхналогіямі адрэгулюем ацяпленне і інш. Аналагічныя мерапрыемствы, вядома, калі дазволіць фінансавае становішча, сёлета плануем выканаць у вёсках Тэўлі і Астромічы.
У маланаселеныя вёскі, дзе няма магазінаў, рэгулярна курсіруюць чатыры аўтамагазіны райспажыўтаварыства на базе аўтамабіляў “МАЗ” і “ГАЗ-3109”, якія маюць на сваёй базе халадзільнае абсталяванне, аўтаномную сістэму ацяплення і інш. Яны дастаўляюць свежыя прадукты і тавары першай неабходнасці. Для кліентаў дзейнічае сістэма папярэдніх заказаў, удакладняюцца тэрміны дастаўкі. На кожным аўтамабілі замацаваны GPS–чыпы, якія даюць магчымасць у рэжыме рэальнага часу пракантраляваць работу вадзіцеляў і аператыўна вырашыць магчымыя спрэчныя сітуацыі з кліентамі. Больш падрабязную інфармацыю наконт работы аўтамагазінаў можна атрымаць па кантактным тэлефоне райспажыўтаварыства 2-56-39.


Гутарыў Раман МЕЛЬНІК.
Фота з асабістага архіва Андрэя Перчанкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Цена сайта Стоимость создание и продвижения сайтов