Жыццё ў стыле КВЗ

    Жарты і розыгрышы, інтэлект і весялосць. Без гэтага нам складана пражыць. А як часта ўсё ж-такі не хапае пазітыўных эмоцый! Дарэчы, нават самы маленькі іх дэфіцыт ніколі не пагражае ігракам каманды КВЗ ”У дзесятачку” пры ГДК.
    Калісьці на базе СШ№2 па ініцыятыве псіхолага Наталлі Туманавай і настаўіка матэматыкі Галіны Іванюк была створана каманда таленавітых кавэзэшнікаў “АНТ”. Гэты праект атрымаўся паспяховым. І многія яго таленты не развіталіся з любімай гульнёй. Не гледзячы на тое, што пасля адзінаццатага калсу прыйшлося развітацца з любімай школай, КВЗ яны не пакінулі.
    Цяперашняя каманда “У дзесятачку” сфарміравалася ў тым ліку і з выпускнікоў СШ№2. Цяпер склад каманды невялікі ўсёго пяць чалавек(капітан Павел Кавалюк, Іван Літвін, Канстанцін Свідуновіч, Алег Каўбасюк і Крысціна Арэхава). Вясёлыя і знаходлівыя ўпэўнены, што самае галоўнае, нач чым трэба больш за ўсё працаваць — якасць творчага прадукта, які дэманструецца на сцэне.
    “У дзесятачку” – калектыў адносна малады. Літаральна за два гады давялося не на словах, а на справе даказаць сваой узровень і статут. Два сязоны яны адыгралі ў адкрытай Брэсцкай ліге Беларускага КВЗ і ў выніку сталі яе чэмпіёнамі. Аднак, гэта была толькі першая сур’ёзная прыступка ў рэйтынгавай лесвіцы. Самым важым этапам сталі выпрабаванні на гульнях межрэгіянальнай лізі КВЗ “Аляксандр Маслякоў і Ко” у г. Гомелі. Менавіта там кабрынчане прабіліся ў 1/8 фінала і атрымалі гран-пры ў намінацыі “самы спяваючы калектыў”. Усяго ж на гэтым мерапрыемстве выступалі 30 каманд.
    Вялікую падтрымку кобрынскім кавэзэшнікам аказваюць не толькі іх куратары Наталля Туманава, Галіна Іванюк, але і асабіста другі сакратар РК ГА БРСМ Людміла Чырун, начальнік аддзела па справах моладзі Сяргей Кожух, студыя “Про воркс”, якая дапамагае бясплатна зрабіць відэапрэзентацыі і кліпы для каманды. Свае жарты члены каманды пішуць самастойна. А потым, калі матэрыяла дастаткова, збіраюцца на агульныя рэпетыцыі і вярстаюць агульны сцэнарый з падтанцоўкамі і фанаграмамі.
    — Галоўная наша “фішка” у гарманічнай, відовішчнай падачы жартаў гледачу, — гаворыць адзін з кавэзэшнікаў “У дзесятачку” Іван Літвін. Прычым, гумар павінен даступным, інтэлегентным, без брыдкасцяў і прапаганды негатыўных звычак. А прышпіляцца ў КВЗ можна на любыя тэмы. Іншае пытанне – у якой форме і з якім сэнсам.
    Акрамя КВЗ ёсць і іншыя формы забаўляльных праграм. Вядомае тэлевізійнае шоў “Камеды клаб”, якое транслюецца па АНТ, з самага пачатку заслужыла ўвагу гледачоў. Аднак потым, жарты сталі не зусім зразумелымі, праскоквала ненарматыўая лексіка, якая замянялася гудкамі ў эфіры. Кобрынскія вясёлыя і знаходлівыя лічаць, што “Камедзі” — звычайнае шоў зусім іншага фармату, куды запрашаюцца не абавязкова кавэзэшнікі, і яно не мае ніякага датычэння да КВЗ.
    Цяпер каманда “У дзесятачку” актыўна выступае ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, на святах і канцэртах. Для удзелу ў фестывалях КВЗ высокага ўзроўню, такога, напрыклад як Сочынскага, патрабуюцца фінансавыяс сродкі. Каманда будзе не супраць, калі б знайшліся добрыя людзі і хоць бы часткова прафінансавалі іх выступленні. Справа ў тым, што КВЗ – гэта не бізнес, а справа толькі для душы. Гумар ніколі не вымяраўся грашыма.

    Раман МЕЛЬНІК

    Фота аўтара

    На здымку: (злева направа) удзельнікі каманды КВЗ “У дзесятачку” г.Кобрына Іван Літвін, Канстанцін Свідуновіч і Алег Каўбасюк

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *