В Кобрине в кинотеатре «Радуга» состоялся молодёжный конкрус «Мистер 2013».

Бурныя авацыі гледачоў, інтрыгі, жарты… Менавіта ў такой атмасферы трэці раз запар у кінатэатры “Радуга” пад эгідай Кобрынскага РК ГА “БРСМ” і раённай кінавідэасеткі праводзіўся конкурс знаходлівасці, кемлівасці і артыстычнага майстэрства “Містар-2013”.

Свае заяўкі на ўдзел у гэтым мерапрыемстве падалі восем хлопцаў. Хтосьці з іх яшчэ вучыцца ў школе, нехта ўжо працуе. Але, як вядома, каб годна прадэманстраваць свае таленты, зусім не важна, у якім ты ўзросце. Галоўнае — мець моцнае жаданне перамагчы.
Як адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун, маладыя людзі рыхтаваліся да гэтай падзеі амаль месяц. Ім было неабходна вытрымаць шэраг важных і адказных этапаў конкурсу – дэфіле “Гарадскі стыль”, “Візітку”, творчыя і танцавальныя дысцыпліны. А ацэньвалі намаганні канкурсантаў прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Таццянай Місюк.


Прыемна было бачыць, наколькі шырокім спектрам захапленняў валодаюць хлопцы Кобрыншчыны. Песні, танцы, жарты, паэзія, тэатральнае мастацтва… Як адно імгненне праляцелі некалькі гадзін захапляючага шоу.
У выніку звання “Душа–хлопец” удастоены Ілья Атрошанка з каледжа будаўнікоў. Віцэ-містарам стаў супрацоўнік швейнай фірмы “Лона” Дзмітрый Жук. А тытул “Містар-2013” заваяваў Марцін Цапко з СШ №7. Пасля заканчэння школы малады чалавек плануе паступіць у ВНУ на эканамічны факультэт.


Пераможцы ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад шматлікіх партнёраў мерапрыемства.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Марцін Цапко (у цэнтры) з Дзмітрыем Жуком (злева) і Ільёй Атрошанкам.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я использовал промокод связной и получил скидку