Дарогамі памяці

    Менавіта такую назву меў абласны спартыўна-патрыятычны велапрабег , які стартаваў сёлета 22 ліпеня з тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Гэта мерапрыемства было ініцыіравана ўпраўленнем па фізкультуры, спорце і турызме аблвыканкама, прадстаўніцтвам абласнога нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, велаклубам “Еўрабайк” і прысвячалася 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.
    Яго мэта – патрыятычнае выхаванне моладзі і павышэнне эфектыўнасці арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна масавай работы з насельніцтвам вобласці.
    Калона з 20 веласіпедыстаў з аднадзённым візітам наведвала ўсе раённыя цэнтры Брэсчыны. Агульная працягласць маршрута склала каля 850 кіламетраў. Сярод энтузіястаў можна было бачыць людзей розных узростаў. Кожны з іх шчыра жадаў унесці свой уклад ва ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў, якія не шкадуючы жыцця, з гонарам і годнасцю змагаліся з ворагам.
    У мінулы панядзелак госці з Брэста завіталі і на Кобрыншчыну. Іх па сяброўску сустрэлі мясцовыя фізкультурнікі разам з начальнікам аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама Васілём Знахарчуком. Аб’яднаўшыся разам яны накіраваліся ў в. Хідры. Тут, ля помніка воінам і пратызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну адбыўся жалобны мітынг, які быў падрыхтаваны педагогамі і навучэнцамі мясцовай сярэдняй шолы. Вітаў удзельнікаў велапрабега старшыня Хідрынскага сельвыканкама Міхаіл Максімовіч, які падзякаваў фізкультурнікаў за ўвагу і павагу да светлай памяці герояў, пажадаў ім здароўя, дабрабыту і лёгкага шляху.
    Таксама перад прысутнымі выступіў куратар патрыятычнай акцыі – дырэктар навучальна-метадычнага цэнтра фізвыхавання насельніцтва ўпраўленныя па фізкультуры. спорце і турызме аблвыканкама Пётр Воран, які зазначыў, што нягледзячы на ліўневыя дажджы, спякоту, сотні кіламетраў усе ўдзельнікі велапрабегу ўсёж-такі вытрымалі ўсе няпростыя выпрабаванні, і не уносілі у маршрут ніякіх карэкціровак. Таксама веласіпедысты везлі з сабою сівалічны факел, у якім была закладзена часцінка зямлі, узятай з тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. У паслядоўнасці ён будзе захоўвацца ў мемарыяльным музеі “Брэсцкая крэпасць-Герой”.
    Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў, а пасля ўсклалі да помніка жалобныя вянкі. Велапрабег фінішыраваў 28 ліпеня ў горадзе над Бугам.

    Раман МЕЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Интересные буровые уставновки . Дрова березовые куплю. Где купить березовые дрова для печки.