Стадыён стаў зусім малады

    Паводоле ўспамінаў старэйшага пакалення, узвядзенне стадыёна “Юнацтва” пачыналася яшчэ ў савецкія часы гаспадарчым метадам. Вядома, што аб высокай якасці работ і будматэрыялаў гаварыць не прыходзілася, паколькі галоўная задача, якая ставілася кіраўніцтвам горада – у максімальна кароткія тэрміны, як гаворыцца, любымі сіламі і сродкамі забяспечыць насельніцтву даступнасць заняткаў фізічнай культурай і спортам. Цяперашні гарадскі стадыён стаў непазнавальным. Летась, у межах падрыхтоўкі Кобрына да фестывалю-кірмашу “Дажынкі” намаганнямі прафесіяналаў з будаўнічага ўпраўлення №98 трэста №8 г. Брэста, якія выступілі генеральным падрадчыкам, і дзесяткам фірм з Кобрына, Брэста і Мінска пачалася глабальная рэканструкцыя гэтага спартыўнага аб’екта. Як нам паведаміў інжэнер па тэхнічнаму нагляду КУП “КобрынрайУКБ” Васіль Радзіванюк, асноўныя будаўнічыя мерапрыемствы стадыёна ўступілі ў завяршаючую фазу. Цяпер праводзяцца апрацоўчыя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
    Сам аб’ект цяпер мае не толькі новы, сучасны знешні выгляд, але і неабходную ўнутраную інфраструктуру. Былі пракладзены электрычныя камунікацыі, зроблена асвятленне, уладкаваныя водапровад і каналізацыя. Кожны наведвальнік на ўваходзе будзе звяртаць увагу преш за ўсё на ўмяшчальны галоўны будынак стадыёна, у якім будуць знаходзіцца разпранальні, душавыя, радыёрубка для каментатараў. Балельшчыкаў парадуюць новыя трыбуны з металаканструкцый на 1440 месцаў і віп-ложа пад брылем, якая размесціць 432 чалавекі. Кардынальна памянялася і само футбольнае поле. Яно цяпер адпавядае ўсім прынятым стандартам, з роўным газонам з сартавых траў, стокам вады. Знешняе пакрыццё падсыпалася спецыяльным грунтам, а ўнутраная структура поля нагадвае слаёны пірог. Такім чынам вада тут больш не затрымаецца. Яго ўладкаваннем займалася фірма “Брэстзеленбуд”. Як мяркуюць прафісійныя спартсмены, якасць і стан кобрынскага поля дазволіць праводзіць турніры, чэмпіянаты і зборы рэспубліканскага ўзроўню. Побач спецыяльна для спартсменаў капітальна адрамантаваны будынак, дзе хутка будзе завершана ўладкаванне саўны з міні-басейнам для кантрастных водных працэдур, пабудаваная аўтаномная кацельня.
    Таксама пасля рэканструкцыі на стадыёне адкрыюцца новыя дадатковыя спартыўныя аб’екты. Напрыклад — поле для хакея на траве з ненатуральным пакрыццём, якое пабудавалі спецыялісты з УМ -127 будтрэста №8 г. Брэста. Яго аналагі можна сустрэць у горадзе над Бугам. Таксама пабудаваныя новыя тэнісны корт, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі.
    Напэўна адна з самых адказных работ – уладкаванне ненатуральнага пакрыцця для бегавых дарожак, якімі займаецца нямецкая фірма SAS “Sporteinlagen servis”. Адзін з замежных будаўнікоў Штэфан Ілогі ў інтэрвью нашай газеце зазначыў, што прадстаўнікі фірмы адразу ж знайшлі агульную мову са сваімі беларускімі калегамі. У сваю чаргу нашы будаўнікі заўважылі, што немцы працуюць увесь час з асобай педантычнасцю, якасна і аператыўна.
    Дапамагаюць будаўнікам актывісты РК ГА “БРСМ” на чале з першым сакратаром гэтага маладзёжнага саюза Віктарам Вярбіцкім. Яны выконваюць падсобныя рабты.
    Маладзёжны дэсант высадзіўся не толькі на стаыёне “Юнацтва”, але і на лыжа-ролернай трасе – аб’екце масавага адпачынку. Курыруе працоўны працэс начальнік аддзела па справах моладзі Сяргей Кожух. Навучэнцы СШ№7 у межах школьнай практыкі добраўпрарадкоўваюць тэрыторыю ля трасы пазменна. Праца ім дасталася нялёгкая. Тым не менш, як зазначае адна з самых актыўных працаўніц, вучаніца восьмага класа Марына Мельніковіч, у час, калі ўсе сілы і срокі ў Кобрыне прыцягнуты да падрыхтокі да “Дажынак”, галоўны абавязак моладзі – заняць актыўную пазіцыю і далучыцца да этых важных і адказных мерапрыемтваў, зрабіць задзел на будучыню. Каб не толькі ім, але і новым пакаленням кабрынчан жылося ў сваім горадзе камфортна. Добрую дапамогу аказваюць школьнікам адміністрацыя парка ім. А.В.Суворава, ПМК №1 г. Брэста. Акрамя лыжа-ролернай трасы навучальная моладзь кобрынчшыны была адзейнічана на падсобных работах і бетанаванні будаўнічых аб’ектаў на Ледовым палацы, добраўпарадкаванні вуліц і інш. Паводле слоў Сяргея Кожуха, падобныя маладзёжныя работы будуць абавязкова працягнуты.

    Раман МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *