Паслядоўнікі “Крыштальнай савы”

    Гісторыя дзейнічання клуба інтэлектуальных гульняў “Што? Дзе? Калі?” пры раённым цэнтры дзіцячай творчасці налічвае больш за 15 гадоў. Як паказала жыццё, гэты занятак у нашым горадзе заўсёды карыстаецца добрым попытам.
    У вытокаў свтарэння клубу стаяў настаўнік інфарматыкі гімназіі г. Кобрына Якаў Лагвіновіч, які і да гэтай пары развівае свой цудоўнейшы праект. Ён — чалавек эрудыраваны, самаадданы, і творчы, заўсёды ведае, як правільна падрыхтааць, здаецца, з самага банальнага факту, цікавае пытанне да гульні, развіць у юных інтэлектуалаў рэакцыю мыслення і кругагляд.
    Колькасць удзельнікаў “Што? Дзе? Калі?” год ад году расце. Цяпер у клуб знатакоў уваходзяць больш за 30 каманд ад мясцовых сярэднеспецыяльных устаноў, школ Кобрыншчыны. На працягу года рэгулярна праводзяцца тры адкрытыя раённныя чэмпіянаты, а напрыканцы сязону – фестываль, на які запрашаюцца каманды з іншых куткоў Брэсцкай вобласці, у тым ліку і з г. Бярозы – калег і надзейных парнёраў кабрынчан. Сёлета большая частка пытанняў для гульняў прысвячалася такім знакавым падзеям, як святкаване 65-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямеца-фашыстскіх захопнікаў, Году роднай зямлі.
    Сёлета адбыўся адкрыты абласны турнір “Што? Дзе? Калі ?”, на які падалі заяўкі 45 калектываў. Прыемна, што адстойваць гонар Кобрынскага раёну на такіх адказных стартах адправіліся адразу ж тры моцныя каманды – з СШ№7, гімназіі і РЦДТ. Змагацца за лідарства было вельмі не проста. Канкурэнцыя і псіхалаічны прэсінг сапернікаў адчуваліся кожную хвіліну. Тым не менш, у выніку кабрынчане занялі 2 і 3 месца ў агульным заліку. За што былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў.
    З верасня ў клуб інтэлектуальных гульняў пры РЦДТ ажыцяўляецца новы набор жадаючых з ліку навучэнцаў 8-11 класаў. Калі вы любіце інтэлектуальны адпачынак, жадаеце набыць каштоўныя веды, знайсці новых сяброў – калі ласка, звяртайцеся ў цэнтр дзяцячай творчасці па тэл. 2-24-90. Дзверы клуба заўсёды адкрыты.

    Раман МЕЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Free no deposit blackjack games poker roulette casino, play slots online for real money.