“Мадэрн”: непаўторная магія танца

    Нізкачастотны, рытмічны бас адлічваў 120 удараў у хвіліну. Крыху сумная элетронная мелодыя ў стыле “Тэхна” адразу ж стварыла рамантычную атмасферу на сцэне. Перад гледачамі ў арыгінальных касцюмах адна за адной з’явіліся таямнічыя прыгажуні, якія пачалі рухацца ў такт электроннай музыкі. Зала падтрымала эфектныя танцы дзяўчат сваімі апладысментамі. А на апошніх акордах фанаграмы выступаючых адарылі шчодрымі авацыямі.
    Шоў-балет “Мадэрн” раёнага цэнтра дзіцячай творчасці заўсёды выступае з такім эфектам. Маладосць і імпэт яго ўдзельніц, арыгінальная задумка кожнага нумара заўсёды радуе вока і сэрца. Кіруе гэтым калектывам прафісійны харэограф Таццяна Масайла, якая пачынала свой танцавальны праект літаральна “з нуля”.
    Яна ўладкавалася ў РЦДТ на працу восем гадоў таму, пасля заканчэння гродзенскага музычна-педагагічнага каледжу. І ў маладога спецыяліста было шмат новых, крэатыўных ідэй. Адна з якіх – стварыць свой танцавальны калектыў, падобны на вядомы шоў-балет “Тодэс” Алы Духавай.
    Першая група з некалькіх чалавек сфарміравалася хутка. Складанасцяў з рэпертуарам не было, паколькі, як гаворыць сама Таццяна Масайла, яе дзяўчыны не імкнуліся быць падобнымі ні на каго, а жадалі танцаваць толькі тое, да чаго ляжыць душа. Стыль “Мадэрна” вызначыць складана. Сталічныя спецыялісты ахарарактэрызавалі яго, як спалучэнне самых сучасных элементаў танцаў тэктоніка, крампа, Р н Бі, хіп-хопа і інш.
    Да сваёй прэзентацыі на шырокай публіке выхаванцы “Мадэрна” рыхтаваліся пэўны час, шліфуя амаль да дасканаласці кожны элемент. Канцэрты ў Кобрыне прайшлі на “Ура”. Гэты поспех натхніў дзяўчат на больш сур’ёзныя дасягненні, даў магчымасць паверыць у свае сілы.
    У гісторыі “Мадэрна” ёсць прэстыжныя гастрольныя туры рэспубліканскага ўзроўню, якія заамятаваліся назаўсёды. Чаго каштуюць выступленні ў Дварцы Рэспублікі, дзе з кобрынскімі дзяўчатамі займаліся харэографы першай велічыні, такія як Аляксандр Міжэнны(мастацкі кіраўнік мінскага шоў-балета “Ніцца”). Рэпетыцыі з профі праходзілді па шэсць гадзін запар! Аднак, як сцвярджаюць удзельніцы тых мерапрыемстваў, яны праходзілі літаральна на адным подыху. Вабіла атмасфера свабоды, узаемапаразумення, у сукупнасці з высокім прафісіянальным узроўнем педагогаў. Каштоўны вопыт і цеплыню сталічнай публікі немагчыма забыць.
    Выступленні “Мадэрна” можна часта ўбачыць на розных мерапрыемствах раённага ці абласнога маштабу. Такія танцы – сапраўднае ўпрыгожванне любога свята. Асабліва дзяўчат з Кобрына абажаюць запрашаць спартсмены, якія напэўна заражаюцца пазітыўнай энергетыкай жаночага танца прерад сур’ёзнымі спаборніцтвамі. Рэгулярна паступаюць прапановы і ад РК ГА “БРСМ”, аддзела па справах моладзі ўпрыгожыць культурна-масавыя мерапрыемствы.
    На сённяшні дзень танцавальны калектыў існуе за кошт сродкаў папячыцельскага савету бацькоў удзельнікаў шоў-балета. Касцюмы, праезд на гастролі, харчаванне…Усё пакуль што прыходзіцца аплачваць за свае грошы. Аднак, ніхто з дзяўчат не абураецца, паколькі “Мадэрн” не прэтэндуе на нейкія прафсійныя лаўры ці высокія ўзнагароды. Гэта перш за ўсё выдатнейшае, карыснае захапленне, якое дорыць добры настрой, здароўе, развівае такія каштоўныя якасці, як уменне працаваць у камандзе, сяброўства і адказнасць. Дарэчы, выпускнікі “Мадэрна” нягледзячы на тое, што паступілі ў ВНУ, сярэднія спецыяльныя ўстановы, прыязджаюць на выхадныя ці канікулы дадому і зноў наведваюць рпетыцыі, актыўна выступаюць разам з аснаўным складам. Ірына Несцярук, Крысціна Курылка, Вольга Ларыёнава, Юлія Рачук, Ірына астрамецкая, Вераніка Рэгіневіч, Юлія Каплічэнка, Яна Кацюбка, Жана Івашчанка, Ірына Несцерук і многія іншыя дзяўчаты не забываюць свой любімы калектыў і яго мастацкага кіраўніка. Танец — рэч прыцягальная. Калі пакахаў яго – то на ўсё жыццё.
    Рэпертуар у шоў-балета ніколі не паўтараецца. Таццяна Масайла рэгуляна імккнецца папўніць яго новымі нумарамі, нават – з каласічнымі беларускімі танцавальнымі элементамі. Так нарадзіўся відовішчын, цікавы нумар “Купалінка”, які ўжо высока ацанілі спецыялісты з Брэста і Міснка.
    Таццяна Масайла гаворыць, што перыяд свайго станаўлення “Мадэрн” ужо прайшоў. Цяпер кобрынскі шоў-балет наведваюць больш за 180 чалавек розных узростных груп. Самым маленькім танцорам споўніася 5 гадоў. З верасня ажыццяўляецца новы набор у калектыў, дзе якрія, адданыя ўдзельнікі патрабуюцца заўсёды.

    Раман МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Документы для кредита