Лучший молодой учитель Кобринщины определён! (+фото)

1 лютага на сцэне дзіцячай школы мастацтваў адбыўся фінал раённага конкурсу “Малады настаўнік Кобрыншчыны”. Галоўная мэта — выявіць, хто з маладых педагогаў, якія працуюць у школьных калектывах ад 2 да 5 гадоў, ідзе на змену старэйшаму пакаленню, што каштоўнага і адметнага яны прыўносяць у навучальныя ўстановы.

У папярэдніх этапах конкурсу ўдзельнічалі 10 маладых педагогаў. Аднак у фінал трапілі толькі 5 найлепшых: настаўнік англійскай мовы ДУА “Гімназія г. Кобрына” Юлія Касабуцкая, настаўнік пачатковых класаў Дзівінскай СШ Ірына Крачка, настаўнік пачатковых класаў Лелікаўскай СШ Таццяна Максімовіч, настаўнік англійскай мовы СШ №9 Ганна Міхалюк і настаўнік нямецкай мовы Кіселявецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Людміла Сілюк.

Удзельнікам фіналу было прапанавана паспытаць сябе ў чатырох конкурсах: «Самапрэзентацыя», «Міні-ўрок», «Вырашэнне псіхалагічна-педагагічнай сітуацыі» і «Конкурс-сюрпрыз». Усе пяць маладых настаўнікаў выдатна прайшлі гэтыя іспыты, паказаўшы, што яны сапраўды годныя звання найлепшых.

Журы пасля даволі напружанай паўзы абвясціла вынікі. Званне «Педагагічныя надзеі» было прысуджана настаўніку англійскай мовы ДУА “Гімназія г. Кобрына” Юліі Касабуцкай, сертыфікат з намінацыяй «Сэрца аддаю дзецям» атрымала настаўнік англійскай мовы СШ №9 Ганна Міхалюк, “Лепшая педагагічная канцэпцыя” дасталася настаўніку пачатковых класаў Дзівінскай СШ Ірыне Крачка, а намінацыя “Натхненне і педагагічны аптымізм” знайшла настаўніка нямецкай мовы Кіселявецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Людмілу Сілюк. Ганаровы ж сертыфікат ад упраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама быў урачыста ўручаны з рук старшыні раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Сцяпана Ніканчука настаўніку пачатковых класаў Лелікаўскай СШ Таццяне Максімовіч.

Усе пераможцы конкурсу атрымалі таксама каштоўныя падарункі.

Ігар СІДАРУК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *