Председателем Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ вновь избран Владимир Шпендик.

У мінулую пятніцу адбыўся справаздачна-выбарны сход арганізацыйных структур мясцовага ДТСААФ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкай абласной аргструктуры ДТСААФ Мікалай Арсяновіч, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі і аддзела па справах моладзі райвыканкама, райваенкамата, раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, старшыні пярвічных арганізацый ДТСААФ Кобрынскага і Маларыцкага раёнаў.

У сваім справаздачным выступленні старшыня Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ Уладзімір Шпендзік далажыў прысутным аб тым, якіх вынікаў удалося дасягнуць абароннаму таварыству за апошнія пяць гадоў.

У Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ налічваецца 2365 членаў, якія аб’яднаны ў 55 пярвічных арганізацый. Пры падтрымцы мясцовых улад, ваенкамата, грамадскіх аб’яднанняў, РК ГА “БРСМ“ правялі шэраг ваенна-патрыятычных акцый “ДТСААФ — моладзі, моладзь — Радзіме”, “ДТСААФ – слаўнае імя мацуй справамі сваімі”, раённыя аўтапрабегі па месцах баявой славы, месячнікі абароннай і спартыўнай работы, разнапланавыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на прызы РАС ДТСААФ, мотакросу, фігурным ваджэнні аўтамабіля, экскурсіі для школьнай моладзі ў воінскія падраздзяленні, Брэсцкую крэпасць і інш.

Стабільна высокія вынікі дэманструюць кобрынскія матацыклісты і картынгісты, якія рэгулярна заваёўваюць пуцёўкі на абласныя спаборніцтвы. Асобы гонар РАС ДТСААФ – “зорка” мясцовага спорту Віталь Шафранскі, які ў 2010-2011 гадах заняў прызавыя месцы ў чатырох этапах чэмпіянату і Кубка Рэспублікі Беларусь па картынгу. Як падкрэсліў Уладзімір Шпендзік, пазітыўным вынікам спрыяе і належная навучальна-тэхнічная база. У РАС ДТСААФ арганізавана работа гурткоў па картынгу і матацыклетным спорце, а ў Маларыце – па стральбе. Належным чынам адрамантаваны і абсталяваны класы для заняткаў, умацаваны кадравы рэзерв. Усяго ж ваенна-прыкладнымі відамі спорту займаецца 431 чалавек. Працягваецца традыцыя стварэння на базе РАС ДТСААФ гуртка ”Юны вадзіцель” з ліку навучэнцаў школ Кобрыншчыны.

За 5 гадоў у сценах ДТСААФ на ўсе вадзіцельскія катэгорыі падрыхтавана 4496 чалавек. Кардынальна быў абноўлены аўтамабільны парк.

Дарэчы, Кобрынская РАС ДТСААФ годна канкурыруе як з вядучымі аўтамабільнымі школамі Баранавічаў і Пінска, так і з камерцыйнымі арганізацыямі, якія аказваюць аналагічныя паслугі. На працягу трох гадоў запар кабрынчане ўтрымліваюць лідарства ў вобласці па асноўных накірунках дзейнасці. Уладзімір Шпендзік бачыць у гэтым заслугу перш за ўсё сваіх спецыялістаў.

І ўсё ж, як заўважыў Мікалай Арсяновіч, спыняцца на дасягнутым нельга. Неабходна ўзняць на больш высокі ўзровень спартыўную работу. Важна, каб пад сцягі ДТСААФ прыйшло яшчэ больш моладзі. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў наладзіць сістэмную ваенна-патрыятычную і спартыўную работу ў тым ліку і з “праблемнымі” падлеткамі.

У выніку работа Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ была прызнана здавальняючай. Таксама быў перавыбраны савет раённай аргструктуры. Шляхам тайнага галасавання старшынёй мясцовага абароннага таварыства зноў выбраны Уладзімір Шпендзік.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Уладзімір Шпендзік, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Уладзімір Кузіч, Мікалай Арсяновіч, намеснік начальніка мабілізацыйнага аддзела Кобрынскага райваенкамата Алег Андрашчук і Аляксандр Бродка абмяркоўваюць план работы на 2013 год.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

За небольшую оплату фреза по металлу недорого, со скидками.