Кобринщина принимала участников областного этапа республиканской предметной олимпиады.

Прадметная алімпіяда – гэта не толькі вельмі добры шанс паспаборнічаць на лепшае веданне таго ці іншага вучэбнага прадмета. Гэта – своеасаблівы фільтр, які вызначае лепшых з лепшых – у школе, раёне, вобласці, рэспубліцы. На гэтым тыдні Кобрыншчына прымала ўдзельнікаў перадапошняга – абласнога — этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове і працоўным навучанні.

— Галоўная задача прадметных алімпіяд – выяўленне самых таленавітых вучняў з мэтай іх далейшага суправаджэння па жыцці, — расказвае метадыст аддзела творчых методык навучання моладзі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Іван Лукашэвіч. – Што ж датычыцца вынікаў, то тут карысць, што называецца, відаць простым вокам – пераможцы абласнога і рэспубліканскага тураў атрымліваюць ільготы пры паступленні.

Дарэчы, пачынаючы з абласнога этапа, у гэтым годзе вучань можа прымаць удзел толькі ў адной прадметнай алімпіядзе. Трэба вельмі сур’ёзна ацаніць усе свае здольнасці і схільнасці, каб зрабіць правільны выбар. Тым больш, калі перамог на раённым узроўні было некалькі – як памятаем з раённага этапа, самыя падрыхтаваныя вучні атрымлівалі на ім і па тры, а некаторыя — нават па чатыры дыпломы.

У гэтым годзе ўдзельнікаў алімпіяды сустракалі Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання, які адчыніў свае дзверы перад аматарамі беларускай мовы, а таксама Кобрынскі дзяржаўны каледж будаўнікоў і СШ №7 – дзе размясцілася алімпіяда па працоўным навучанні. Апошняя, дарэчы, праводзіцца на Кобрыншчыне не першы год і стала ўжо амаль што традыцыйнай. Аб сваіх уражаннях расказаў метадыст Інстытута развіцця адукацыі Мікалай Чаркасевіч:

— Прыемна, што з года ў год расце ўзровень вучняў, якія прымаюць удзел у алімпіядзе. Вельмі прыемна, што пры арганізацыі ўлічаны ўсе нюансы – ад бытавых умоў да культурнай праграмы, і ўдзельнікам застаецца толькі прадэманстраваць свае веды і навыкі.

Мы наведалі, мабыць, самы адказны этап алімпіяды па працоўным навучанні – абарону работ. Перад строгім, але аб’ектыўным журы, перад аб’ектывамі камер і мікрафонамі крок за крокам раскрываецца шлях творчасці – з усімі яго дэталямі і матывамі. І нічога, што ад хвалявання ў многіх удзельнікаў крышачку дрыжыць голас і што не заўсёды яшчэ ёсць упэўненасць ва ўласных сілах… Нічога, што прызавыя месцы на абласным этапе зоймуць толькі некаторыя. Па сутнасці, усе яны — ужо пераможцы.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Кобринщина принимала участников областного этапа республиканской предметной олимпиады.: 2 комментария

  • 2014/01/11 в 17:45
    Permalink

    Welcome to our site any time! Thank you for your attention!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Уведомление: Canada

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *