Кобринские и брестские фигуристы подарили зрителям настоящее ледовое шоу.

Фігурнае катанне заўсёды зачароўвае грацыяй і гармоніяй. Тым больш, калі бачыш яго не па тэлевізары, а ў рэальнасці. Такая ж атмасфера прыгажосці і чараўніцтва панавала і ў мінулую пятніцу ў лядовай арэне, дзе адбылося навагодняе прадстаўленне на лёдзе навучэнцаў Кобрынскай ДЮСШ па зімовых відах спорту, а таксама фігурыстаў з Брэста.

Індывідуальныя і групавыя выступленні ў поўнай меры адлюстроўвалі святочную атмасферу. Кобрынскія спартсмены разам са сваімі трэнерамі Інай Кузьміной, Ірынай Косінцавай і Дар’яй Сяглюк падрыхтавалі нумары паводле казачных матываў. І нават самыя галоўныя навагоднія персанажы Дзед Мароз і Снягурка таксама павіншавалі прысутных на каньках.

Феерычнае свята на лёдзе праляцела непрыкметна. За свае яскравыя выступленні маленькія спартсмены былі заахвочаны прыемнымі падарункамі ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры Людмілы Аносавай у межах акцыі “Прафсаюзы — дзецям”.

Як адзначыў намеснік дырэктара лядовай арэны Вадзім Мірашнічэнка, тры гады напружаных і планамерных заняткаў нашых спартсменаў далі свой плён. Сёлета кабрынчане прадэманстравалі добрую падрыхтоўку на абласных спаборніцтвах па фігурным катанні і занялі там прызавыя месцы. А гэта шоу-праграма для іх — своеасаблівы кастынг перад наступнымі адказнымі стартамі. Безумоўна, вялікую ролю ў трэніровачным працэсе адыгрываюць і прадстаўнікі бацькоўскага камітэта, якія ўсебакова імкнуцца падтрымаць сваіх дзяцей. У 2013 годзе адбудзецца першынство Беларусі па фігурным катанні “Зорачка”, куды запрошаны і кабрынчане.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

luxor-slots