В Кобрине к праздникам подготовлены три новогодние ёлки.

Менавіта столькі вялікіх ёлак упрыгожаць наш горад да навагодніх свят. Работнікі КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” да 24 снежня павінны закончыць усе работы. На пляцоўках каля лядовай арэны і ў былым ваенным гарадку будуць упрыгожаны жывыя ёлкі. Галоўная ж, што на плошчы Леніна, зроблена з каркаснай канструкцыі і хваёвых лапак, якія спецыяльна для гэтай мэты падрыхтавалі ў Кобрынскім доследным лясгасе. Вышыня ёлкі — 16 метраў, дыяметр – 6. Спецыялісты Кобрынскай ЖКГ заверылі, што цэнтральная ёлка ў гэтым годзе заззяе больш ярка, бо для гэтага былі закуплены новыя гірлянды. Таксама больш упрыгажэнняў будзе і па вуліцы Пушкіна. Акрамя таго, Кобрынскім райвыканкамам быў аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе ўпрыгажэнне тэрыторый прадпрыемстваў, сацыяльных устаноў, асабістых дамоў, лоджый і акон шматпавярховых дамоў. Так што ў яркасці нашага горада ў святочныя дні сумнявацца не давядзецца. А калі ў арганізацый ёсць вельмі прыгожыя гірлянды, але няма чым іх прыстасаваць, то работнікі Кобрынскай ЖКГ могуць дапамагчы. Паслугамі камунальнікаў ужо скарысталіся некаторыя прадпрыемствы, каб упрыгожыць дрэвы.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

участок Новорижское шоссе