В Брестской области книга не сдаёт позиций.

Абвяшчэнне 2012 года ў Беларусі Годам кнігі з’яўляецца прамым сведчаннем асобага клопату дзяржавы аб захаванні ў краіне духоўнасці і высокага ўзроўню адукаванасці, выхавання ў маладога пакалення любві да мастацкага слова, развіцця беларускай літаратуры і падтрымкі нацыянальнага кнігавыдавецтва.

У межах гэтай буйнамаштабнай кампаніі на Брэстчыне было праведзена больш за 700 разнапланавых мерапрыемстваў з удзелам усіх бібліятэчных сістэм, у якіх актыўна і масава прынялі ўдзел шырокія слаі насельніцтва. Як паказалі сацыялагічныя даследаванні, чытачы Брэстчыны ўсё больш цікавяцца творчасцю не толькі класікаў беларускай літаратуры і паэзіі, але і сучасных аўтараў, з удзелам якіх праводзяцца творчыя сустрэчы і прэзентацыі. Такая тэндэнцыя з’яўляецца прамым сведчаннем таго, што кніга нягледзячы на актыўнае пашырэнне сферы ўплыву камп’ютарных тэхналогій і глабальнай сеткі інтэрнэт будзе і далей утрымліваць свае годныя пазіцыі ў грамадстве. Менавіта гэтай важнай тэматыцы і было прысвечана адно з асноўных пытанняў, якое стаяла на парадку дня пасяджэння калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, што праводзілася на Кобрыншчыне ў мінулую пятніцу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк, старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Місюк, кіраўнікі аддзелаў культуры райвыканкамаў Брэстчыны.

Як адзначыў у інтэрв’ю сродкам масавай інфармацыі Сяргей Панасюк, зусім невыпадкова было вырашана правесці калегію ў Кобрынскім раёне, паколькі мясцовая культурная сфера з гонарам утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае і кардынальным чынам абноўленая за апошнія тры гады матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў культуры як у горадзе, так і за яго межамі. Узяць, напрыклад, Кобрынскую раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, якая першая ў вобласці распачала стварэнне электроннай базы даных, якая дазваляе чытачам азнаёміцца з аўтабіяграфіяй і творчасцю аўтараў на камп’ютары. Сяргей Барысавіч адзначыў, што сакрэт поспеху кабрынчан – гэта інавацыі і ініцыятыва ў штодзённай рабоце.

Таксама ў працэсе калегіі быў абмеркаваны праект плана асноўных культурна-масавых мерапрыемстваў упраўлення культуры і яго падраздзяленняў на 2013 год. Па ўсіх пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.

У другой частцы мерапрыемства адбылася дзелавая сустрэча ўдзельнікаў калегіі з прадстаўнікамі штотыднёвай грамадска-асветніцкай газеты “Культура” на чале з галоўным рэдактарам Сяргеем Трафілавым.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Сяргей Панасюк, начальнік аддзела культуры райвыканкама Надзея Жук і дырэктар Кобрынскага Палаца культуры Валянціна Пакалюк гутараць з прадстаўнікамі рэдакцыі газеты “Культура”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

NMN.BY - свежие новости.